Абсягі Вялікага Княства з табою,
    Куды б ты ні ехаў, куды б ні ішоў.
    Каменне і травы тваёю крывёю
    Акрэплены ў бітвах на векі вякоў,
    Дзе будзе краіна, якую не мроіш,
    Бо княства навокал жыве як жыло,
    А ў княства паэты свае і героі,
    і велічы княскай, як срэбра, святло…
    Цяпер апякуеш ты Храмы, кляштары,
    І ў сэрцы Еўропы і Мір, і Нясвіж
    Квітнеюць, як зоры, што выйшлі з-за хмары.
    На зоры ў нябёсах спакойна глядзіш
    І думаеш думу, і шэпчыш малітву
    За гэту зямлю, на якой ты жывеш
    І тут, як спатрэбіцца, пойдзеш на бітву
    За родны прастор, што не ведае меж,
    Бо ведаць не хочаш душою і сэрцам
    Ты межаў, якія няволяць душу…
    І сыплецца снег, быццам неба ірвецца,
    Дзе вечнасць рыхтуецца слухаць імшу
    Па Княству вялікім, што ўсё-ткі знікае
    І знікне, але застанешся ў ім ты,
    Самотны, як свечка твая залатая,
    Што свеціцца разам з табой праз гады…
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0