Швейцарская кампанія Sandoz амаль паўтара стагоддзя займаецца распрацоўкай і вытворчасцю лекавых прэпаратаў і біяаналагаў. Многія з яе сродкаў шырока вядомыя ў Беларусі: АЦЦ, Амаксіклаў, Бронхамунал, Кетанал, Лінэкс, Персен.

У лістападзе гэтага года Sandoz была на 10-м месцы сярод заходніх кампаній, якія размяшчаюць больш за ўсё рэкламы на Беларускім тэлебачанні. Беларускія дыяспары і актывісты накіроўвалі звароты ў гэтыя кампаніі, заклікаючы іх адмовіцца ад фінансавання БТ, якое стала інструментам прапаганды.

Sandoz адрэагавала на заклікі. Кампанія штогод праводзіць пераацэнку сваіх рэкламных бюджэтаў для розных рынкаў і адказала беларусам так: «У рамках бягучага планавання рэкламы на 2022 фінансавы год ва Усходняй Еўропе мы не плануем ніякіх трансляцый на тэлеканалах, пра якія вы згадваеце ў сваім лісце». Гаворка ідзе пра тэлеканалы «Беларусь 1», ОНТ і СТБ.

У лісце кампаніі адзначаецца, што яна імкнецца забяспечваць людзей па ўсім свеце якаснымі лекамі і праводзіць інфармацыйныя кампаніі ў падтрымку сваіх безрэцэптурных прэпаратаў і для санітарнай асветы насельніцтва. Аднак «у Беларусі такая дзейнасць абмежаваная». 

Раней ад рэкламы на БТ пад ціскам грамадскасці адмовіліся такія заходнія гіганты, як Henkel, Carlsberg, L'oreal, звялі да мінімуму сваю рэкламу Nestlé і Coca Cola. 

Чытайце таксама: Якія кампаніі перасталі супрацоўнічаць з Беларуссю з-за палітыкі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру