• Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Грамадства
Фота 10 з 11

Фота: epravda.com.ua

29.12.2021 / 07:55

«Выбар краіны быў досыць меркантыльны: меншыя падаткі і таннейшае жыццё». Колькі беларусаў пераехала ва Украіну пасля выбараў?

Падзеі пасля выбараў 2020 года прымусілі вялікую колькасць беларусаў пакінуць краіну. Хтосьці бег ад рэпрэсій і турмы, хтосьці проста не вытрымліваў ціску, хтосьці расчараваўся ў «стаібльнасці» і вырашыў зарабляць і гадаваць дзяцей за мяжой. Большасць асядала ў краінах-суседках: Польшча, Літва, часам Расія. Але колькі беларусаў пераехала ва Украіну? Чаму менавіта туды? Наколькі цяжка там асімілявацца? «Наша Ніва» пашукала адказы на гэтыя пытанні.

Фота: ua.news

Чаму Украіна?

Тут граюць ролю два асноўныя фактары: мова і адсутнасць візы. Беларусы, у адрозненне ад тых жа расіян, з разуменнем украінскай звычайна праблем не маюць. Да таго ж, вялікая колькасць насельніцтва ў тых жа Кіеве, Адэсе размаўляе на рускай мове. 

Частка беларусаў разглядае пераезд ва Украіну як часовую меру. Кажучы простымі словамі, каб выдыхнуць, адпачыць ад ціску і падумаць, як і дзе жыць далей. 

Без легалізацыі беларусы маглі правесці на тэрыторыі Украіны 90 дзён на працягу паўгода. На 2021 год гэты тэрмін быў адмыслова падоўжаны ўдвая, да 180 дзён. Каб затрымацца даўжэй, прыйдзецца афармляць від на жыхарства. 

Таксама беларусы могуць вакцынавацца ва Украіне еўрапейскімі і амерыканскімі прышчэпкамі ад кавіду. 

Колькі беларусаў ва Украіне? 

Па афіцыйных даных Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, з 1 верасня 2020 па 1 снежня 2021 ва Украіну ўехала 358,2 тысячы беларусаў. За гэты ж перыяд выехала (не абавязкова назад у Беларусь) толькі 320,5 тысяч. 

Атрымліваецца, што амаль 38 тысяч чалавек засталіся ва Украіне. Зразумела, што частка гэтай лічбы — людзі, якія паехалі наведаць сваякоў альбо вырашыць працоўныя пытанні, таксама турысты, якія негледзячы на закрытыя Беларуссю межы, знаходзяць спосабы падарожнічаць. Але ж застаюцца за мяжою тысячы чалавек.

За той жа перыяд па статус бежанца альбо за дадатковай абаронай да ўкраінскай дзяржавы звярнуліся 40 беларусаў.

Таксама маюцца даныя за ранейшы перыяд. Вядома, што праз год пасля пачатку пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі від на жыхарства ва Украіне атрымалі больш за 3,5 тысячы грамадзян Беларусі. 

Са жніўня 2020-га па ліпень 2021-га часовы від на жыхарства аформілі 3042 грамадзяніна, яшчэ 487 чалавек атрымалі дазвол на пастаяннае пражыванне.

Таксама, пачынаючы з 2020 года, ва Украіне прызнаныя бежанцамі дзевяць беларускіх грамадзян, яшчэ двое атрымалі статус асоб, якія маюць патрэбу ў дадатковай абароне.

Такія даныя ў адказ на запыт DW падала Дзяржаўная міграцыйная служба Украіны. Для параўнання, у 2019 годзе ва Украіне выдалі для беларусаў 2175 часовых відаў на жыхарства, а ў 2020-м — 2537. 

Афіцыйныя даныя адразу пасля выбараў: большасць ехала ў Польшчу

Беларуская дзяржава неахвотна апублічвае нявыгадныя ёй даныя. Белстат проста не дае лічбы па міграцыі за 2020 год.

Але 21 кастрычніка 2020 года некаторыя лічбы агучвала беларускае Міністэрства унутраных спраў.

Па іх даных, толькі за два няпоўныя восеньскія месяцы 2020 года выехалі ў Польшчу і Украіну 13 тысяч грамадзян.

«На тэрыторыю Польшчы быў самы вялікі ўезд, каля 10 тысяч чалавек. Латвія і Літва значна менш, не больш за 500 чалавек выехалі ў гэтыя дзве краіны», — сказаў начальнік Дэпартамента грамадзянства і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун. Ён таксама паведаміў, што за той жа перыяд ва Украіну з'ехалі каля 3 тысяч чалавек.

Бягун не пагадзіўся з тым, што масавы выезд беларусаў за мяжу справакаваў палітычны крызіс у краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў, азмрочаных паведамленнямі аб маштабнай фальсіфікацыі вынікаў галасавання.

Пры гэтым ён не выключыў, што некаторыя з тых, хто з'ехаў, збіраліся на ПМЖ за мяжу ўжо даўно, скарысталіся гэтым крызісам, каб, паводле яго слоў, палегчыць сабе атрыманне палітычнага прытулку.

Прадстаўнік МУС таксама тлумачыў адток беларусаў за мяжу меркаваннямі працаўладкавання: «Думаю, гэта не беззваротная, гэта працоўная міграцыя. Зразумела, што ўкраінцы далі пэўныя прэферэнцыі «айцішнікам», палякі дагэтуль даюць прэферэнцыі ў дачыненні да працуючых беларусаў, якія ў спрошчаным парадку прыцягваюцца для працоўнай дзейнасці і выязджаюць на працу».

Хто бяжыць? 

Беларусь масава пакідаюць людзі самых розных прафесій і заняткаў, бо небяспека пагражае за любую каляпалітычную дзейнасць. З апошніх навін бачна, што беларускія сілавікі прыходзяць з ператрусамі не толькі да актывістаў, а ўжо нават да зборшчыкаў подпісаў ці людзей, якія былі назіральнікамі на прэзідэнцкіх выбарах.

Але сярод беларускіх мігрантаў ёсць дзве вялікія групы прафесіяналаў, якія можна вылучыць асобна. Гэта журналісты і спецыялісты-айцішнікі. Першыя больш не могуць працаваць у роднай краіне, другія — больш не хочуць.

«Дакладна падлічыць колькасць беларускіх журналістаў, якія эмігравалі, немагчыма. Але на сённяшні дзень ва Украіне знаходзіцца каля 120 беларускіх журналістаў, — кажа Барыс Гарэцкі, намеснік старшыні «Беларускай асацыяцыі журналістаў». — Журналісты едуць ва Украіну праз адносна невялікія цэны на жыллё і ўсё іншае, адсутнасць моўнай праблемы і таксама наяўнасць сяброў-калег, якія ўжо там.

Я б не сказаў, што украінская дзяржава неяк адмыслова дапамагае беларускім журналістам. Але яна і не перашкаджае, і гэта таксама вельмі важны момант. Самае галоўнае — журналістам ва Украіне прасцей легалізавацца, чым прадстаўнікам іншых прафесій. Каб журналісту атрымаць від на жыхарства, трэба пацвердзіць сваю працу, як работніка замежнага медыя.

Але вельмі дапамагаюць людзі, партнёры, арганізацыі. Вялікая падтрымка ідзе ад мясцовых праваабаронцаў, яны дапамагаюць рыхтаваць дакументы для легалізацыі, абскарджваць рашэнні, разбірацца ў мясцовых законах. Нацыянальны саюз журналістаў Украіны прадастаўляе свае пляцоўкі для сустрэч. Карацей, увесь сектар украінскіх НКА працягвае руку дапамогі беларускім медыя».

Гарэцкі адзначае: ад’езд беларускіх журналістаў ва Украіну працягваецца і па сёння. Па некалькі чалавек выязджае з Беларусі амаль штотыдзень.

Што тычыцца айцішнікаў, то большая частка іх выбірае для рэлакацыі Польшчу, Украіна — на другім месцы (па даных партала dev.by, які праводзіў апытанне вясной 2021-га). Але і сюды ўжо з’ехалі тысячы беларускіх ІТ-спецыялістаў.

Цяпер ва Украіне ўжо нават працуюць юрыдычныя фірмы, якія легалізуюць ваш бізнэс «пад ключ». 

Пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім паведаміў выданню «Беларусы і рынак»: «Паводле інфармацыі міністэрства лічбавай трансфармацыі Украіны, у нашу краіну пераехала каля 40 беларускіх ІТ-кампаній агульнай колькасцю каля дзвюх тысяч супрацоўнікаў. Акрамя таго, многія фірмы рэгістраваліся пад іншымі імёнамі, пераязджалі стартапы».

СЕО украінскага (а раней беларускага) офіса адной з буйных кампаній распавёў «Нашай Ніве» пра рэлакейт сваіх супрацоўнікаў:

«Мы не заклікалі людзей з’язджаць, проста прапанавалі жадаючым магчымасць. Запыт на рэлакацыю з’явіўся менавіта ў калектыву, гэта не было прымусам ці рашэннем кіраўніцтва кампаніі.

Сітуацыя наступная: пасля выбараў-2020 сярод супрацоўнікаў пачаліся размовы пра ад’езд з Беларусі. У рэшце рэшт, прыкладна палова тых, хто пра гэта казаў, усё ж абдумалі ўсе абставіны і засталіся ў Беларусі. Але палова вырашыла пераязджаць — гэта пару дзясяткаў чалавек. І кампанія пайшла ім насустрач і арганізавала пераезд.

Выбар краіны адбываўся даволі меркантыльна. Само сабою, разглядаліся ў першую чаргу краіны-суседкі (акрамя Расіі), важным фактарам стала падатковая сістэма. Ва Украіне банальна плаціш менш падаткаў у параўнанні з той жа Лiтвой, пры гэтым кошт жыцця ніжэйшы. Бо ў тым жа ІТ не ўсе спецыялісты зарабляюць 2-3 тысячы даляраў, ёсць і нашмат меншыя зарплаты.

Другі фактар — мова і асяроддзе. Ва Украіне беларусам проста прасцей адаптавацца, — кажа суразмоўца. — На маю думку, сярод тых, хто выбраў рэлакейт, вылучаюцца тры галоўныя катэгорыі.

Першыя проста бягуць ад службы ў войску. Другія — ад пераследу, ім пагражаюць ці могуць пагражаць праблемы за нейкую актыўнасць. І трэцяя катэгорыя: тыя, хто не хоча жыць у сённяшняй Беларусі праз тое, што ў краіне адбываецца. Ім проста цяпер не пагражаюць ніякія крыміналкі, але яны ж таксама адчуваюць штодзённы ціск. І цяпер гэтыя людзі, пераехаўшы ва Украіну, адзначаюць: я стаў проста нармальна жыць і займацца працай.

Што тычыцца жыцця і працы ва Украіне, то тут ёсць свае фактары. Важны момант: для айцішнікаў вельмі спрасцілі атрыманне пастаяннага і часовага, на час чакання, віда на жыхарства. 

Для іншых чаканне дазвола на іміграцыю, пасля якога падаешся на ВНЖ, можа зацягнуцца да года. Прычым за гэты перыяд можна выязджаць з Украіны, а вось вярнуцца назад — на агульных умовах, то бок можна будзе правесці ва Украіне 180 дзён з 365. А для ІТ-спецыяліста, калі ўсе дакументы сабраныя і падрыхтаваныя, гэты дазвол выдаецца праз пару дзён.

Фота: epravda.com.ua

Цяпер украінскі «Дзія Сіці» нагадвае беларускі ПВТ узору 2006 года. 

[«Дзія Сіці» гэта адмысловы прававы і падатковы рэжым для ІТ-індустрыі. Умовы рэжыму фіксуюцца на 25 гадоў. Рэзідэнцтва добраахвотнае, на рэзідэнтаў распаўсюджваецца сістэма дзяржаўных гарантый абароны інвестыцый. Закон прадугледжвае магчымасць змяненняў у падаткаабкладанні за 25 гадоў, але толькі зручных для бізнэсу, — НН]

Бо сам па сабе праект «Дзія Сіці» гэта добрая ідэя, якая дазваляе значна прасцей легалізаваць людзей. Але з іншага боку, ёсць хваляванні, што сёння для рэзідэнтаў дзейнічае адзін падатковы рэжым, а пасля будзе іншы, горшы. Фактычна, як сёння зрабілі якраз у беларускім ПВТ.

Але ж тут ёсць важны момант: ва Украіне існуе моцнае лобі менавіта саміх ІТ-кампаній. Тут усе працуюць фактычна аднолькава, і ведаю гісторыю, калі падактовая «наехала» на невялікую кампанію, справа ішла да таго, што будзе суд. Але дужыя гульцы хутка аб’ядналіся і адбілі гэтую маленькую кантору, у выніку, да суда не дайшло.

Фота: rbc.ru

Шкадаванняў, аб пераездзе ва Украіну, я думаю ў ІТ-спецыялістаў няма. Два прыклады: я бачу, што тыя, хто год тут пражыў сур’ёзна задумваюцца пра набыццё жылля ці ўжо займаюцца гэтым пытаннем. А тыя, хто звольніўся ад нас за гэты перыяд, не вяртаюцца ў Беларусь, яны застаюцца жыць і працаваць ва Украіне. 

Для мяне, як для кіраўніка, рэлакейт ва Украіну таксама добры варыянт. Бо выдаткі тут невялікія, яны пасля лёгка перабіваюцца ніжэйшай стаўкай падаткаў».

Легалізацыя: галоўныя праблемы

На момант публікацыі арыткула невядома, ці будзе дзейнічаць у 2022 годзе пастанова аб падаўжэнні знаходжання ва Украіне для беларусаў — тая, якая цяпер дазваляе знаходзіцца там 180 дзён. Калі не, то ў 2022 годзе тэрмін скароціцца да стандартных 90 дзён. 

Для тых, хто шукае працу непасрэдна ва украінскіх кампаніях, існуе асобная праблема — патрабаванне аб тым, што украінская кампанія мусіць плаціць замежніку аклад, памерам не менш за 10 мінімальных зарплат. Гэта 60 тысяч грывень (прыкладна 2,2 тысячы даляраў). Вельмі вялікая сума нават для Кіева, не кажучы ўжо пра малыя населеныя пункты. Норма дзейнічае і ў дачыненні да беларусаў, і робіцца бар’ерам для тых, хто шукае легальную працу. 

Таксама не так шмат людзей звяртаюцца за статусам бежанца, бо ў гэтым выпадку ў чалавека забіраюць пашпарт, адпаведна, становіцца немагчымым адкрыць «ФОП» (мясцовы аналаг ІП), ІПН, уладкавацца на працу. Акрамя таго, ніякай фінансавай дапамогі ад украінскай дзяржавы бежанец не атрымае.

Ва Украіне існуе некалькі варыянтаў для таго, каб атрымаць ВНЖ. Сярод самых рэальных: валанцёрства, асобныя віды прафесій (IT-спецыялісты, журналісты, медыкі, артысты і дзеячы культуры) і сваякі першай лініі.

Самы папулярны варыянт — менавіта валанцёрства. Але якраз гэты варыянт можа стаць больш складаным, бо распрацаваны законапраект, які ўскладніць грамадскім арганізацыям працэдуру прыцягнення валанцёраў з іншых дзяржаў.

Чытайце таксама: «Людзі пачалі перавозіць сем'і. Гэты сігнал значыць, што яны тут надоўга». Колькі беларусаў з'ехала пасля выбараў у Літву?

Толькі IT-спецыялістам і членам іх сем'яў — 22 тысячы віз. Колькі беларусаў рэлацыравалася ў Польшчу?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Чытайце яшчэ
«Перамены адбудуцца лягчэй, чым вы думаеце, як толькі Лукашэнка памрэ ці сыдзе» 10
Арыштаваную маёмасць Ігара і Дар'і Лосік выставяць на продаж
Амаль усё жыццё працаваў з лесам, дачка вядзе сацсеткі па-беларуску. Што вядома пра новага кіраўніка спраў Лукашэнкі 2
Пачобуту выставілі новае крымінальнае абвінавачанне 2
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Палітыка і грамадства
У ЖК «Пірс» у Ратамцы пабудавалі канал, але ён не працуе. У чым прычына? 1
Henkel выставіў на продаж актывы ў Расіі і Беларусі
«Беларускі Гаюн»: У Зябраўцы стаіць 10-14 зенітна-ракетных комплексаў С-400 «Трыумф» 4
Сербія актывізавала супрацоўніцтва з НАТА 3
У «ДНР» агучылі абвінавачанне яшчэ пяцярым іншаземцам. Траім з іх пагражае смяротнае пакаранне
«Адольф» з «Беларусьфільма». Хто такія «кантралёры за лаяльнасцю»? ВІДЭА 1
За ўпаляваных дзікоў не будуць плаціць грошы, але і выкарыстоўваць не забараняюць
Усяго патроху
Інжынер стварыў экзашкілет для змяі, каб у яе былі лапкі
Адзін толькі позірк на мора аказвае лячэбны эфект. І вось чаму 1
На турзлёце ў Оршы прайшоў конкурс бодзі-арту ФОТЫ 8
Парася, якое ўчора бачылі ў цэнтры Маладзечна, прабегла 20 кіламетраў  3
У баранавіцкай электрычцы правезлі казу ў памперсе 3
Wildberries сталі «Ягадкамі». У беларускай версіі пакуль без зменаў 2
Алег Дзерыпаска падаў у суд на Алега Цінькова за абразы. Ён патрабуе 2 мільярды расійскіх рублёў 2
Спорт
Як старшыня АБФФ Уладзімір Базанаў адбіў у беларусаў любоў да футбола ВІДЭА 2
Легендарная тэнісістка Серэна Уільямс у 40 гадоў завяршае кар’еру
Кіраўнік федэрацыі футбола Базанаў спрабаваў выехаць у Польшчу, яго не пусцілі 5
Азаранка згуляе ў дабрачынным матчы ў дапамогу Украіне 4
Па нулях! Апошняя беларуская каманда бясслаўна вылецела з футбольных еўракубкаў 6
Беларусы не возьмуць удзелу ў чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы
Азаранка не паедзе на турнір у Канаду, ёй не далі візу 4
Здарэнні
У Магілёве тры грузавыя вагоны сышлі з рэек ФОТА
Больш за 5 праміле. У Салігорску жанчына трапіла ў ДТЗ практычна ў каматозным стане
У Малінаўцы чалавек запусціў пляшкай у акно тралейбуса і пацэліў
У Гродне дзяўчаты заснулі на пляжы і атрымалі апёкі 2-й ступені
У Зябраўцы мужчына ганяўся з цаглінай за будаўнікамі 1
У Доме-музеі I з'езда РСДРП у Мінску быў пажар 2
У Баранавічах на вадзе выратавалі цэлую сям'ю
Карысная інфа
Жоўты ўзровень небяспекі праз спякоту абвешчаны ў Беларусі 15 жніўня 1
У суботу будзе спякотна, да +32 4
Спёка вярнулася. У пятніцу да +33°С 2
Вялікая хваля дажджоў ідзе з захаду ў цэнтр Беларусі 4
Здароўе
Як хутка заснуць, калі вам трэба рана ўставаць 1
Як сіесты могуць дапамагчы перажыць пякельную спёку, якая хутка пачне накрываць і Беларусь
Ці можна піць каву на пусты страўнік? 2
30% інфіцыраваных людзей маюць посткавід. Вось у чым яго небяспека
Мова
На ўпакоўках Pepsi з'явіцца беларуская мова 4
«Вывучыла беларускую, каб толькі ўразіць свайго беларуса». Украінка дае парады, як за 2 месяцы загаварыць па-беларуску
Бабруйская настаўніца робіць настолкі, каб вывучаць беларускую мову гуляючы 1
Хочаце на роднай мове? Вось пяць рэсурсаў, дзе можна паглядзець кіно па-беларуску 5
Аўто
Чаму адбойнікі на трасах забіваюць аўтамабілістаў, а не ратуюць. І чаму з гэтым нічога не робяць 7
«Толькі з Германіі, без прабегу па Беларусі». Якія люксавыя аўтамабілі беларусы прыганяюць для перапродажу  7
Арыштаваны беспілотны электрааўтобус прадаюць на беларускім аўкцыёне 3
«Каля 80% купцоў — з Расіі». Што колькі каштуе на аўтарынку ў Малінаўцы і чаго чакаць далей
Эканоміка
Пачыналі з «сыраварні» ў кватэры. Як сям'я з Полацка зарабляе на крафтавых сырах 1
Не менш за мільён даляраў на месяц. Топ беларусаў, якія зарабляюць на мабільных праграмах 2
Роўна год у Мінску не рэгіструюць ІП
Пад Брэстам з'явяцца высокатэхналагічныя цяпліцы, якія не маюць аналагаў у Беларусі 1
Меркаванні
Лукашэнкаўцы пачалі купляць лайкі пад пастамі ў ТГ. Вось куды яны іх ставяць і як 7
«Наша Ніва» шукае відэамантажора для ютуба і сацсетак 1

Гурневіч: Утапічнасць сілавога сцэнара сёння не азначае, што так будзе заўжды 7
Карбалевіч: Ідэя сілавога зрынання Лукашэнкі і ўтапічная, і страшыць народ 29
«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста 1
Гісторыя
«Старшыня калгаса мог аддаць загад знесці, каб парадак быў». Паглядзіце, якія цікавыя забудовы дасавецкага перыяду Беларусь страціла за апошнія гады 3
Падчас раскопак на мінскім гарадзішчы знайшлі донца гаршка з гербам князя Ізяслава ФОТА 5
Знайшлі яшчэ адну копію самай знакамітай гравюры з выявай Гродна 1
Курапаты: на сёння вядома амаль усё
+ карты пачынаючы з 1933 года і кранальныя рэчы, знойдзеныя ў магілах 
59
Гісторык правёў прамую лінію на карце паміж Рыгай і Наваградкам і выявіў містычнае 32
Што ўтойвае Біблія Скарыны? 1
Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху
Культура
Глядзіце, які стылёвы гадзіннік выпусціў «Луч» сумесна з брэндам адзення ZNWR 9
Памерла Алена Кошкіна
У Мюнхене пройдзе першы фестываль беларускай культуры Minsk x Minga 4
«Выклічам на дыван знакамітых беглых беларусаў». Чыноўнікі ў выкананні купалаўцаў перазапускаюцца — чаго чакаць на «ЧынЧынЧэнэл»? 1
Традыцыя вырабу чоўна на Палессі атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці 1
Рух да сэрца і «Б як свабода». Падвялі вынікі конкурсу плакатаў, прысвечанага гадавіне беларускай рэвалюцыі  1
Што паглядзець. «Курорт» — з пляжнай казкі ў таямнічую гісторыю 4
Навука і тэхналогіі
Навукоўцы назвалі краіны, дзе можна схавацца ад наступстваў ядзернай вайны
Як працягнуць жыццё свайму старому смартфону, каб не купляць новы?
Расказваем, як даведацца, дзе і каму вы ставілі лайкі ў сацсетках, і перастрахавацца 3
Вось якую карціну намаляваў робат на запыт «Беларусь беларусаў» 1
Навукоўцы высветлілі, што галюцынацыі могуць быць нармальнай з’явай 1
Даследаванне: мужчыны выглядаюць больш прывабнымі, калі выводзяць гуляць маленькага сабачку 5
Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць 17
Каханне і сэкс
«Гатовы траціць на яе 500 рублёў у месяц». Мінчук размясціў на машыне аб'яву аб пошуку дзяўчыны і расказвае навошта  14
«У тыдні сем дзён — ніяк ночы напалову не дзеляцца». Як завесці поліаморны шлюб з мужам і палюбоўнікам і выжыць у ім 35
Віталь Клічко разводзіцца з жонкай пасля 26 гадоў шлюбу 4
«Ён не ведаў, што мне падабаюцца дзяўчаты». Бісэксуалка расказала пра свой досвед 26
«Зло — не займацца сэксам». Ксёндз Вячаслаў Барок адказаў на пытанні, якія вы саромеліся задаць 10
Джэй Ло і Бен Афлек нарэшце ажаніліся! Згадваем іх гісторыю кахання
Інтымны пірсінг паляпшае аргазм? Асабісты досвед дзяўчыны 6
Свет
Расійскі пасол заявіў, што Расія перажыве без Coca-Cola 2
Амерыканскія чыноўнікі распавялі, як ЗША спрабавалі пераканаць Пуціна не нападаць на Украіну 2
БТ сцвярджае, што ў дамах іспанцаў масава адключаюць электрычнасць. Але гэта поўная хлусня 2
Шатландыя стане першай краінай у свеце, якая бясплатна прапануе насельніцтву сродкі жаночай гігіены
Эстонія рыхтуецца забараніць уезд грамадзянам Расіі, якія атрымалі візы ў іншых краінах ЕС 2
Маск паведаміў, што збіраецца купіць «Манчэстэр Юнайтэд», а потым напісаў, што гэта жарт
Турцыя пачала сваю «спецаперацыю» ў Сірыі 12
Галоўнае
Пачыналі з «сыраварні» ў кватэры. Як сям'я з Полацка зарабляе на крафтавых сырах 1
Расійскі пасол заявіў, што Расія перажыве без Coca-Cola 2
«Перамены адбудуцца лягчэй, чым вы думаеце, як толькі Лукашэнка памрэ ці сыдзе» 10
Не менш за мільён даляраў на месяц. Топ беларусаў, якія зарабляюць на мабільных праграмах 2
БТ сцвярджае, што ў дамах іспанцаў масава адключаюць электрычнасць. Але гэта поўная хлусня 2
Амаль усё жыццё працаваў з лесам, дачка вядзе сацсеткі па-беларуску. Што вядома пра новага кіраўніка спраў Лукашэнкі 2
Пачобуту выставілі новае крымінальнае абвінавачанне 2
Усяго патроху
Як хутка заснуць, калі вам трэба рана ўставаць 1
Ганна Шаркунова: Я толькі цяпер дазволіла сабе жыць
Навукоўцы назвалі краіны, дзе можна схавацца ад наступстваў ядзернай вайны
Чэргі з легкавікоў на мяжы б'юць рэкорды. Колькі часу займае праезд? 3
Фота / Відэа
«Старшыня калгаса мог аддаць загад знесці, каб парадак быў». Паглядзіце, якія цікавыя забудовы дасавецкага перыяду Беларусь страціла за апошнія гады 3
«Можна проста пячы булкі». Высокапастаўлены выканаўца рэпрэсій увераваў у Бога і сышоў з міліцыі 33
Апытанка
Самае чытанае
Навукоўцы назвалі краіны, дзе можна схавацца ад наступстваў ядзернай вайны
Расказваем, як даведацца, дзе і каму вы ставілі лайкі ў сацсетках, і перастрахавацца 3
За выезд за мяжу давядзецца плаціць больш, а забраніраваць месца ў чарзе стане немагчыма. Мяняюцца правілы перасячэння мяжы на аўто 5
«Можна проста пячы булкі». Высокапастаўлены выканаўца рэпрэсій увераваў у Бога і сышоў з міліцыі 33
«Я б ставіў на 12 год калоніі»: судзяць пракурора, які прасіў Някляеву тры гады 3
Самае лайканае
Гісторык правёў прамую лінію на карце паміж Рыгай і Наваградкам і выявіў містычнае 32
Гурневіч: Утапічнасць сілавога сцэнара сёння не азначае, што так будзе заўжды 7
Сербія актывізавала супрацоўніцтва з НАТА 3
Ганна Шаркунова: Я толькі цяпер дазволіла сабе жыць
Знойдзеныя новыя тэксты Кастуся Каліноўскага
Гарачыя тэмы
Расказваем, як даведацца, дзе і каму вы ставілі лайкі ў сацсетках, і перастрахавацца 3
«Я б ставіў на 12 год калоніі»: судзяць пракурора, які прасіў Някляеву тры гады 3
Сям’я Васкрасенскага едзе ў адпачынак — не па Беларусі і не ў Расію 18
Валерый Цапкала вырашыў цкаваць нязгодных з ім журналістаў — пачаў са Змітра Лукашука 21
Дырэктар «Мотавела» Мікалай Ладуцька запісаў пакаяннае відэа 16
«Гатовы траціць на яе 500 рублёў у месяц». Мінчук размясціў на машыне аб'яву аб пошуку дзяўчыны і расказвае навошта  14
Гісторык правёў прамую лінію на карце паміж Рыгай і Наваградкам і выявіў містычнае 32
Лукашысты адправілі гэтага айцішніка на хімію. А ён уцёк і стварыў стартап па пераводзе тэксту ў аўдыё 2
«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста 1
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Вайна Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх