Форвард футбольнай зборнай Беларусі Сяргей Карніленка, што перайшоў у «Зеніт» два тыдні таму з «Томі», правёў дэбютны матч за клуб і вызначыўся голам.
«Зеніт» гуляў у гасцях з раменскім «Сатурнам». Карніленка зраўняў лік (1:1) на 28‑й хвіліне гульні. Матч жа скончыўся з лікам 2:2.
«Зеніт» пасля 16 тураў займае шостае месца з 24 баламі. Лідзіруе «Рубін» з 31 балам, другое месца з 30 баламі дзеляць «Спартак» і ФК «Масква». «Масква» ў гэтым туры гуляла з «Церакам» і выйграла ў Грозным з лікам 2:1.
Вароты «гараджанаў» упершыню ў гэтым сезоне абараняў беларус Антон Амельчанка.
Дэбютаваў у матчы за «Хімкі» экс-паўабаронца зборнай Беларусі Максім Рамашчанка, што колькі тыдняў таму вярнуўся з Турцыі (там гуляў за «Бурсаспор»). Але Рамашчанку не пашанцавала, яго «Хімкі» прайгралі маскоўскаму «Дынама» - 0:2 і застаюцца на апошнім месцы.
Гол Сяргея Карніленкі
0
0
0
0
0
0