Пакуль невядома, у якую менавіта калонію накіравалі Максіма.

Раней ён пісаў з СІЗА, што гатовы да этапу.

Максім Знак быў затрыманы 9 верасня 2020 года. 6 верасня 2021 года Мінскі абласны суд прысудзіў яго і прадстаніцу штаба Марыю Калеснікаву да 10 і 11 гадоў калоніі адпаведна.

Іх прызналі вінаватымі ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 357 (змова з мэтай захопу ўлады), ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы), ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

24 снежня Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд.

Хутчэй за ўсё, найбліжэйшымі днямі адправіцца ў калонію і Марыя Калеснікава.

«Раю не адчайвацца і не страчваць надзею!» Выбітны адвакат Максім Знак, асуджаны на 10 год, даў інтэрв'ю з-за кратаў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру