Джо Байдэн падчас размовы з Пуціным. Фота Белага дома.

Джо Байдэн падчас размовы з Пуціным. Фота Белага дома.

Паводле афіцыйнага паведамлення Белага дома, «прэзідэнт Байдэн заклікаў Расію да дээскалацыі напружанасці ў адносінах з Украінай. Ён ясна даў зразумець, што Злучаныя Штаты і іх саюзнікі і партнёры будуць рашуча рэагаваць, калі Расея працягне ўварванне ва Украіну. Прэзідэнт Байдэн таксама выказаў падтрымку дыпламатыі, пачынаючы з пачатку наступнага года з двухбаковага дыялогу па стратэгічнай стабільнасці, з удзелам НАТО праз Савет Расія—НАТО і Арганізацыю па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе. Прэзідэнт Байдэн пацвердзіў, што істотны прагрэс у гэтых дыялогах можа адбыцца толькі ва ўмовах дээскалацыі, а не эскалацыі».

Расійскі бок робіць акцэнт на тое, што «галоўнай тэмай гутаркі сталі пытанні рэалізацыі дасягнутай падчас відэаканферэнцыі 7 снежня дамоўленасці аб запуску перамоў па наданні юрыдычных гарантый забеспячэння бяспекі Расіі». Маўляў, «вынікам сумеснай працы павінны стаць цвёрдыя прававыя гарантыі, якія выключаюць прасоўванне НАТО на ўсход і размяшчэнне пагражальных сістэм узбраення ў непасрэднай блізкасці ад расійскіх межаў». Магчымыя маштабныя антырасійскія санкцыі з боку ЗША Пуцін ацаніў як «сур'ёзную памылку, якая фактычна пагражае поўным разрывам расійска-амерыканскіх адносін».

Гэта былі ўжо другія перамовы амерыканскага і расійскага лідараў за месяц. 7 снежня яны размаўлялі па відэасувязі каля дзвюх гадзін. Тады абмяркоўвалася перадусім сітуацыя вакол Украіны.

Пуцін і Байдэн дзве гадзіны гаварылі па відэасувязі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0