Грамадства

Найстарэйшы цэментны завод Беларусі не прызналі помнікам архітэктуры. Цяпер яму пагражае знос

Будынкам цэментнага завода ў Краснасельскім (Ваўкавыскі раён) адмовілі ў наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Спадчына». Цяпер будынкам былога завода пагражае знос.

realt.onliner.by, obukhovich.by

Члены абласнога савета па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны 21 снежня выязджалі ў Краснасельскі. Там яны агледзелі будынкі, сустрэліся з прадстаўніком уласніка («Краснасельскбудматэрыялы») і правялі выязное пасяджэнне. У выніку ўнесці комплекс у спіс спадчыны адмовіліся.

Абласны савет ужо разглядаў пытанне завода ў Краснасельскім 23 лістапада. Тады аўтары прапановы атрымалі адказ: дапрацаваць матэрыялы.

Завод збудавалі ў 1914 годзе з элементамі стылю паўночнага мадэрну. Яго ўзвялі каля радовішча крэйды пад вайсковыя патрэбы перад Першай сусветнай. Цэмент спатрэбіўся на пабудову 13 фартоў і 30 апорных пунктаў Гродзенскай крэпасці. Завод зачынілі ў канцы 90-х. Ён быў афіцыйна абвешчаны закрытай зонай у сувязі з аварыйным станам. 

Каментары

Беларуская блогерка паказала, які жах можа адбывацца з вуснамі, калі хочаш іх павялічыць — а потым паменшыць

Беларуская блогерка паказала, які жах можа адбывацца з вуснамі, калі хочаш іх павялічыць — а потым паменшыць

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску працуе пенсіянер, якому 93 гады3

Літоўскі блогер наведаў Мінск — і вось які раён назваў найлепшым5

Кіруючая партыя Грузіі ў перадвыбарчай кампаніі параўнала разбураныя гарады ва Украіне і цэлыя ў сваёй краіне3

Супольнасць трансгендараў Беларусі паведамляе пра зачыстку — былі затрыманыя мінімум 8 чалавек4

Стала вядома, у чым падазраюць беларуса, затрыманага за напад на расійскага апазіцыянера Волкава

Літва пабачыла ў закліках Рыжанкова рэкламны ход, а то і правакацыю1

Былы палітвязень расказаў пра цяжкі стан здароўя Аляксандра Фядуты9

У Расіі анансавалі выпуск «першага праваслаўнага месенджара». Што ён будзе сабой уяўляць?2

Mak.by на Нямізе зачыніўся на рэканструкцыю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская блогерка паказала, які жах можа адбывацца з вуснамі, калі хочаш іх павялічыць — а потым паменшыць

Беларуская блогерка паказала, які жах можа адбывацца з вуснамі, калі хочаш іх павялічыць — а потым паменшыць

Галоўнае
Усе навіны →