(паводле Змітра Вайцюшкевіча)


Зміцер Вайцюшкевіч

1. Ніколі не звязвайся з людзьмі няшчырымі, гаўнюкамі, дурнямі... (спіс шырэйшы).

2. Адчувай вольную прастору для адкрыцця (хай сабе і лакальнага). Першы — найлепшы. Стаў недасягальныя задачы. Складанасць — шлях да нутранага дасканалення і поспеху.

3. Бяры больш, чым можаш зрабіць, памыляйся.

4. Умей адпусціць, забыць здзейснены праект.

5. Слухай, аналізуй. Шмат пытайся і і прыслухоўвайся да іншых. І… нікога не слухай.

6. Пішы музыку ўвадначассе і проста і складана.

7. Адпачывай і вучыся адпачываць.

8. Не спяшайся быць папулярным. Вучыся жыць на сцэне доўга. Галоўнае — шукаць сваё.

9. Сышоўшы на год колькі з прафесіі — не вяртайся.

10. Адпрацуй перад Усявышнім свой талент. Неадпрацаванасць таленту — вялікі грэх.

Зміцер Вайцюшкевіч. Заснавальнік легендарнага фольк-гурта Крыві. На пачатку 2000-х пачаў сольную кар'еру. Чалавек-аркестр, уладальнік аксамітнага вакалу, Зміцер выконвае рок, джаз, шансон, а таксама народныя песні (нават японскія). Піша песні на словы Барадуліна, Дранько-Майсюка, Някляева і Камоцкага.

Глядзі яшчэ:
10 запаветаў рэкламніка (паводле Андрэя Гнёта)
10 запаветаў пісьменніка (паводле Уладзіміра Арлова)
10 запаветаў тэлевядоўцы (паводле Вольгі Данішэвіч)
11 запаветаў сучаснага мастака (паводле Адама Глобуса)
10 запаветаў блогера (паводле Марыі Мартысевіч)
10 запаветаў прафесійнага журналіста (паводле Віктара Марціновіча)
10 запаветаў прафесійнага кінасцэнарыста (паводле Андрэя Курэйчыка)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?