Мабільны сэрвіс аплаты праезду ў грамадскім транспарце больш не будзе працаваць
Сэрвіс па аплаце праезду ў грамадскім транспарце TIX спыняе сваю дзейнасць з 1 лютага 2022 года. Ён выкарыстоўваўся ў Мінску, Брэсце, Гомелі, Гродне, Бабруйску.
Квіткі нельга купіць пасля 16.00 31 снежня 2021 года. Набытыя раней можна будзе выкарыстоўваць да 31 студзеня 2022 года ўключна.
Свае пытанні карыстальнікі могуць адправіць на электронную пошту [email protected].
Раней у мінскіх аўтобусах пачалі замяняць налепкі «TIX» і «Аплаці» на ўніверсальныя налепкі з QR-кодам.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ