Справакаваў ДТЗ легкавы аўтамабіль. Ён выскачыў на сустрэчную паласу і лоб у лоб сутыкнуўся з аўтобусам. Кіроўца «Рэно», жыхар Крычава, загінуў на месцы. Параненых расіян даставілі ў Віцебскую абласную бальніцу. Пяць чалавек у цяжкім стане.

«У асноўным усе спалі, мы сядзелі ззаду, толькі пасля сняданку ехалі», — распавёў Ігар Шышоў у сюжэце АНТ.

«Гэта былі долі секунды, мы ўсе спалі, прачнуліся ад падзення. Хутка выбраліся з аўтобуса, хто як мог, спецслужбы зрэагавалі хутка», — дадала Таццяна Апурына.

Сярод пацярпелых ёсць дзеці. На экскурсію ў Беларусь ехалі жыхары Разані, Чарапаўца, Яраслаўля, Іванава. Яны пачалі падарожжа па Беларусі з Оршы, у абед павінны былі прыехаць у Віцебск, а затым — пераезд у сталіцу.

«Перапрафіляваная частка хірургічнага аддзялення для прыёму ўсіх пацярпелых, усім аказана дапамога. Пацыенты ў асноўным з траўмамі сківічна-тварнай вобласці, з пераломамі. Некалькі цяпер праходзяць аператыўнае лячэнне. Таксама паступіла дзіця 2013 года нараджэння, яго стан здавальняючы», — распавёў Яўген Матусевіч, галоўны ўрач Віцебскай абласной клінічнай бальніцы.

На дапамогу калегам выехалі хірургі і траўматолагі з Мінска. Пацярпелым аказваецца і псіхалагічная дапамога. Следчыя распачалі крымінальную справу аб парушэнні правілаў дарожнага руху са смяротным зыходам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру