З Расіі выехаў адзіны акрэдытаваны там ўкраінскі журналіст Раман Цымбалюк.

«Я з'ехаў з Расійскай Федэрацыі, паколькі лічу, што ёсць пагроза маёй асабістай бяспецы», — сказаў ён украінскім СМІ.

Цымбалюк адпрацаваў у Расіі 13 гадоў як карэспандэнт агенцтва УНІАН. На час яго працы там прыпаў захоп расійскімі сіламі Крыма і ўсходняй часткі Данбаса.

Ëн стаў вядомы пасля сваіх вострых пытанняў Уладзіміру Пуціну на прэс-канферэнцыі.

25 снежня Цымбалюка выклікалі ў пракуратуру Масквы для дачы тлумачэнняў адносна адкрыцця адміністрацыйнай вытворчасці па артыкуле «распальванне нянавісці ці варожасці». Скаргу на журналіста падаў адзін з расійскіх дэпутатаў-нацыяналістаў. Пазней выклік быў адменены, але журналіст палічыў за лепшае ўсё ж Расію пакінуць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру