Мінулы раз камісія збіралася ў верасні. Пасля гэтага пра вынікі яе працы нічога не чутно. «Наша Ніва» звярталася да сваякоў палітвязняў, якія пісалі прашэнне аб памілаванні. Па іх словах, чакалася, што рашэнні аб вызваленні ці адмове ў ім будуць прыняты да Новага года, але пасяджэнне адклалі.

Раней Юрый Васкрасенскі расказваў, што сярод іншага камісія плануе разгледзець пытанне аб памілаванні Дзмітрыя Гопты — 21-гадовага хлопца з разумовай адсталасцю, які зараз адбывае пакаранне ў калоніі «Віцьба».

«Мы перадалі ў камісію 200 прозвішчаў. На мінулым пасяджэнні разгледзелі толькі 20 (і з іх 13 было памілавана), бо паспелі сабраць дакументы толькі на 20 чалавек. Там складаная працэдура — на кожнага рыхтуецца цэлая папка: характарыстыкі з месцаў адбывання пакарання, медыцынскія даведкі», — дзяліўся тады ён.

Узначальвае камісію па памілаванні Вольга Чупрыс, намесніца кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру