Фота Depositphotos.com

Фота Depositphotos.com

Leroy Merlin рыхтавала да адкрыцця гіпермаркет у раёне рынка ў Ждановічах на ўскраіне Мінска. У лістападзе 2020 года стала вядома, што сетка прыпыняе адкрыццё крамы на нявызначаны тэрмін. Але гаворка пра закрыццё «дочкі» не вялася.

Чакалася, што сам гіпермаркет зойме 10 тысяч квадратаў, яшчэ 2 тысячы пойдуць пад склад, а пад вулічны павільён для аддзела «Сад» рэзервавалася 1 тысяча квадратаў.

Leroy Merlin — міжнародная сетка крам для будаўніцтва, аздаблення і ўладкавання дома, дачы і саду.

Гэтая сетка — частка GROUPE ADEO, найбуйнейшага ў Еўропе рытэйлера сектара DIY. У Leroy Merlin ёсць больш за 460 крам у 14 краінах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0