Сам Парашэнка цяпер знаходзіцца за мяжой, аднак ён ужо абвясціў, што 17 студзеня вернецца ва Украіну. Былы прэзідэнт праводзіў працоўныя сустрэчы ў Турцыі.

«Вартаюся не для таго, каб абараняцца ад Зяленскага, а для таго, каб абараняць Украіну ад некампетэнтнага кіраўніцтва і знешняй агрэсіі. Ад спроб зялёных клептакратаў пабудаваць аўтарытарны рэжым і прыдушыць апазіцыю, як гэта адбылося ў Беларусі, Расіі і Казахстане. І як гэта Януковіч марна намагаўся зрабіць ва Украіне», — напісаў палітык у Фэйсбуку.

20 снежня Дзяржбюро расследаванняў і Служба бяспекі Украіны аб'явілі, што Пятра Парашэнку падазраюць у дзяржаўнай здрадзе з-за паставак на ўкраінскія ТЭЦ вугалю з «ДНР» і «ЛНР». На думку следчых, гэтым былы прэзідэнт спрыяў дзейнасці тэрарыстычных арганізацый.

Сваю віну Парашэнка цалкам адмаўляе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру