Першыя святочныя дні мы ўжо адгулялі: 1-га і 2-га студзеня выпалі на суботу і нядзелю. У Расіі, напрыклад, робяць непрацоўнымі наступныя будні дні, але ў нас ніякіх «кампенсацыяў» няма. Праваслаўнае Раство святкуем сёння, 7 студзеня, і гэта першы будні выходны. 

Далей чакаем два выходныя ў сакавіку: міжнарожны дзень жанчын выпадае на аўторак, урад вырашыў зрабіць непрацоўным і 7-га сакавіка, але давядзецца адпрацаваць у наступную суботу, 12-га. Такім чынам, у сакавіку маем чатыры выходныя дні: з 5-га па 8-га, можна планаваць кароткія падарожжы.

Графік святочных дзён у 2022 годзе з сайта Міністэрства працы

У красавіку святкуем Вялікдзень: 17-га — каталікі, 24-га — праваслаўныя. Свята, як вядома, у нядзелю, таму па беларускіх законах, ніякіх дадатковых святаў не будзе. Аднак у нас ёсць Радуніца, якая сёлета выпадае на 3-га мая, аўторак. І як звычайна, непрацоўным будзе і панядзелак, які праўда, давядзецца пасля адпрацаваць — 14-га мая. Такім чынам, у маі адпачываем 1-га (гэта нядзеля), 2-га і 3-га — ёсць час пасадзіць бульбу. Далей выходзім на працу з 4-га па 6-га. А з 7-га па 9-га ізноў адпачываем, Дзень Перамогі сёлета будзе ў панядзелак. 

Наступнае дзяржаўнае свята — Дзень Незалежнасці 3-га ліпеня, якое выпадае на нядзелю, так што ніякіх дадатковых выходных не будзе. 

А вось 7 лістапада, Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, які ўсё яшчэ з’яўляецца святам у Беларусі, будзе ў панядзелак, так што гэты дзень непрацоўны. 

І застаецца каталіцкае Раство ў снежні, 25-га выпадае на нядзелю, дадатковых выходных не будзе. Нагадаем, што працоўны дзень, які папярэднічае святочнаму, павінен быць скарочаным на гадзіну. 

10 калядных фільмаў, якія варта паглядзець у святы

Чаму католікі і праваслаўныя святкуюць Вялікдзень у розны час. І розніца можа складаць нават месяц?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру