Два гады таму мужчына перавёз бярвёны з закінутых сядзіб у суседняй вёсцы: з часам меў намер парэзаць іх на дровы. Калі пілаваў адно з бярвёнаў, раптам з сярэдзіны дрэва выкацілася на снег ярка расфарбаваная драўляная статуэтка Ісуса Хрыста.

Выемка ў дрэве для размяшчэння статуэткі, зразумела, была зроблена спецыяльна. Старажылы сцвярджаюць, што раней у вёсцы было шмат пажараў, і таму, узводзячы дамы і гаспадарчыя пабудовы, людзі закладвалі ў падмуркі, сцены або дахі своеасаблівыя абярэгі ад агню. Мабыць, такі абярэг і знайшоў мясцовы жыхар. Цяпер маленькая святыня заняла пачэснае месца ў новым доме і, вераць гаспадары, гэтак жа будзе аберагаць ад злога і іх жытло.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0