У Пінску сарваўся з балкона дзевятага паверха жылога дома і загінуў 47‑гадовы мужчына.
Як паведамілі БелаПАН у пракуратуры Пінска, няшчасны выпадак здарыўся 3 жніўня ў 13.38 на вуліцы Першамайская ў адным са шматпавярховых дамоў, дзе на дзевятым паверсе жыў загінулы.
Мужчына пакінуў ключы дома і спрабаваў трапіць у сваю кватэру з балкона суседзяў.
Паводле папярэдняй інфармацыі, ён сарваўся і ўпаў. Памёр пінчук па дарозе ў бальніцу.
Паводле звестак на гэты час, раней мужчына ўжо пералазіў такім чынам на свой балкон.
Усе абставіны здарэння высвятляе гарадская пракуратура.