Суддзя Энтані Кэлі таксама распарадзіўся адпусціць Джокавіча на волю, вярнуць яму пашпарт і кампенсаваць судовыя выдаткі.

Пракуратура мае намер абскардзіць рашэнне суда.

Джокавіч прыляцеў у Мельбурн 6 студзеня для ўдзелу ў Australian Open, тэнісным турніры на якім ён станавіўся пераможцам дзевяць разоў. Турнір стартуе на наступным тыдні.

Пасля прылёту ў Мельбурн высветлілася, што ў тэнісіста няправільна аформленая віза і няма сертыфіката аб вакцынацыі.

Серба затрымалі і адвялі ў асобны пакой пад ахову паліцыі. Джокавіч не змог растлумачыць прычыну, па якой яму дазволілі не вакцынавацца, таму было прынятае рашэнне ануляваць візу і дэпартаваць тэнісіста з краіны.

Раней серб быў вядомы, як праціўнік вакцынацыі, але потым не паведамлялася, вакцынаваўся ён ці не. Праз пару дзён адвакаты Джокавіча заявілі, што ў снежні ён перахварэў на кавід.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0