«Наступствы цяперашніх санкцый для Беларусі зніжаюць здольнасць Yara станоўча ўплываць на бяспеку і дабрабыт работнікаў «Беларуськалія». Для Yara гэта несуцяшальнае развіццё падзей. Мы па-ранейшаму цвёрда адданыя бяспецы і дабрабыту работнікаў «Беларуськалія».

Нягледзячы на ​​спыненне паставак калійных угнаенняў, Yara імкнецца працягнуць праграму прамысловай бяспекі, ініцыяваную ў 2021 годзе, у цесным супрацоўніцтве з незалежным прафсаюзам ААТ «Беларуськалій» і ў поўнай адпаведнасці з санкцыямі, што прымяняюцца», — кажа Свейн Торэ Холсэтэр, прэзідэнт і генеральны дырэктар Yara International.

Yara — найбуйнейшы сусветны вытворца ўгнаенняў. Беларуская калійная кампанія з'яўляецца адным з дзевяці яго ключавых пастаўшчыкоў. Yara — галоўны партнёр «Беларуськалія».

Штаб Ціханоўскай настойліва дамагаўся спынення гэтага супрацоўніцтва. Тыдзень таму ў найбуйнешым нарвежскім выданні Святлана Ціханоўская апублікавала артыкул, дзе раскрытыкавала кіраўніцтва прадпрыемства Yara за супрацоўніцтва з «Беларуськаліем» і такім чынам падтрыманне беларускага рэжыму. 

Ціханоўская апублікавала артыкул у самай папулярнай газеце Нарвегіі. Піша пра поўную неабароненасць працоўных у Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0