«Наша Ніва», у гэтым вершы

    Павіншую. Пэўна, першы

    Са сталецьцем – важнай датай

    Для газэткі найвыдатнай.

    Шматпакутная, цяпер

    Беларусам ты – павер –

    Найпатрэбнейша за ўсё,

    Нават, мабыць, за жыцьцё.

    Сто гадоў – як дзень адзін,

    Прамінула, і, глядзі,

    Павярталіся парадкі –

    Лу ня любіць праўды-маткі.

    Годзе сумнае казаць!

    Дай-жа мне павіншаваць

    І адзначыць, як патрэбна,

    Бо і тэрмін, бач, нязрэбны.

    Зычу доўгага жыцьця,

    Не трапляй да небыцьця,

    Заставайся нашай вольнай,

    І праўдзівай, і свабоднай,

    І заўжды такою ж ветлай,

    Нашай чыстай, нашай сьветлай,

    І, канечне, (тут – ня дзіва)

    Заставайся «Нашай Нівай»!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?