«Каб зрабіць чарцёж, трэба паглядзець, у якім стане існуючая канструкцыя апоры, і тут могуць быць нюансы», — адзначаюць на прадпрыемстве і дадаюць, што пры ідэальных умовах аднавіць пуцеправод на Нямізе могуць за тры месяцы, хаця кіраўнік Мінска Кухараў паабяцаў аднавіць мост за месяц.

Пешаходная частка моста над вуліцай Няміга ў цэнтры сталіцы абрушылася ў ноч на 8 студзеня. Па версіі гарадскіх уладаў, гэта адбылося з-за стомленасці канструкцый, выкліканай працай метро і перападамі тэмператур.

Рух па мосце і пад мостам у цяперашні час закрыты. Было прынятае рашэнне дэмантаваць частку пуцеправода. Цяпер яе разбіраюць.

Мост быў пабудаваны ў 1962 годзе. Яго двойчы рамантавалі ў 2004 і 2017 гадах.

Паводле падлікаў незалежных экспертаў, у Беларусі ёсць як мінімум 22 аварыйныя масты. У тым ліку Новы мост у Гродне, на Берасцейшчыне — масты ля вёскі Броды і каля аграгарадка Клейнікі на М1.

Што вядома пра мост на Нямізе, які абрынуўся 

СК распачаў крымінальную справу па факце абрушэння моста ў Мінску

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0