Прэзідэнт Латвіі Валдзіс Затлерс з жонкай, прэм’ер‑міністр Валдзіс Дамброўскіс, мэр Рыгі Ніл Ушакоў і віцэ‑мэр Айнар Слесерс паехалі сёння ў Талін на канцэрт Мадонны.

Канцэрт пройдзе ў аўторак на Пеўчым полі. Пачатак а 19‑й, паведамляе postimees.ee.

Дадамо, што 6 жніўня спявачка выступіць у Хельсінкі, 8-9 жніўня ў Гётэборгу, 11 жніўня - у Капенгагене, 13 жніўня - у Празе, а 15 жніўня - у Варшаве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0