Урад зацвердзіў пералік горадабудаўнічых праектаў, замова на распрацоўку якіх падлягае размяшчэнню ў 2022 годзе. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 6 студзеня 2022 года №10, паведамляе БЕЛТА.

У прыватнасці, у пералік уключаныя такія праекты, як генеральныя планы Баранавічаў, Жабінкі, Віцебска, Наваполацка, Гомля, Магілёва, спецыяльнага турысцка-рэкрэацыйнага парку «Браслаўскі», курорта рэспубліканскага значэння «Наваельня», спецыяльнага турысцка-рэкрэацыйнага парку «Аўгустоўскі канал», зон адпачынку рэспубліканскага значэння «Вілейка» і «Чыгірынка».

Таксама ў пераліку схемы комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі Бярозаўскага і Маларыцкага, Докшыцкага, Ваўкавыскага і Шчучынскага раёнаў, дэталёвы план гістарычнага цэнтра Мазыра з праектам рэгенерацыі гістарычнай забудовы, дэталёвы план свабоднай эканамічнай зоны «Мінск».

Грамадскія абмеркаванні могуць канчаткова засакрэціць

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0