Падрабязнасцяў небяспечнай паездкі Зміцер апублікаваў няшмат. Ён напісаў, што паехаў у Алматы — «горад прыгожых гор і бурных рэк» — 5 студзеня. «Ніколі не ведаеш, чым можа скончыцца звычайная паездка на два дні», ‒ напісаў Зміцер.

«А прылятаеш вось сюды», ‒ падпісаў ён сэлфі, зробленае па прылёце на фоне вайсковай тэхнікі і вайскоўцаў.

Зміцер апублікаваў відэа стрэлаў у цэнтры Алматы, напісаў, што такога ён ніколі не чуў. З мэтаў бяспекі ён пераехаў з гатэля да сяброў.

Эвакуявалі Змітра з Казахстану на расійскім ІЛ-76. Як бачна на фота, умовы пералёту былі незвычайнымі, даволі суворымі. Шоўмэн падзякаваў тым, хто прымаў удзел у эвакуацыі.

Ён паабяцаў пазней расказаць падрабязнасці паездкі.

Тэлевядучыя Дзмітрый Кахно і Дзяніс Дудзінскі былі затрыманыя 2 верасня 2020. На наступны дзень былі асуджаныя на 10 сутак за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях. Яны меліся выйсці вечарам 10 верасня, але адседзелі ў ізалятары на Акрэсціна амаль на 2 дні больш.

Абодва зʼехалі з краіны. Дзмітрый Кахно ‒ у Расею, Дзяніс Дудзінскі зараз у Кіеве.

Чаму падзеі ў Казахстане нельга параўноўваць з беларускімі, але што з іх логікі трэба запомніць

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0