«Зубры» папрасілі перанесці чатыры матчы — супраць чарапавецкай «Северсталі» (17 студзеня), падольскага «Віцязя» (19 студзеня), «Сочы» (21 студзеня) і рыжскага «Дынама» (23 студзеня).

Рашэнне пакуль што не прынята і ў самім клубе гавораць, што казаць пра адмену матчаў пакуль перадчасна. Вынікі тэстаў будуць вядомыя толькі заўтра. І квіткі на найбліжэйшыя хатнія матчы пакуль што на сайце набываць заклікаюць.

Раней КХЛ ужо адмяняла з-за кавіду матчы екацярынбургскага «Аўтамабіліста», уфімскага «Салавата Юлаева», маскоўскага ЦСКА, рыжскага «Дынама» і ніжагародскага «Тарпеда».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?