Сыны 55-гадовай палітзняволенай з Гомеля паведамілі, што перавод маці быў для іх «нечаканым і незразумелым».

Канеўская адбывала пакаранне — 6 гадоў пазбаўлення волі — у гомельскай жаночай калоніі № 4 за ўдзел у масавых пратэстах. Адміністрацыя калоніі адмовілася паведаміць адвакату, куды менавіта перавялі яе падабаронную.

У Беларусі для жанчын гэта можа быць турма ў Жодзіне, Магілёве ці Гродне. Там зняволеныя не маюць магчымасці выходзіць на працу, утрымліваюцца ў камерах, маюць абмежаванні на лісты, спатканні і перадачы. Такія захады прымяняюць да «парушальнікаў правілаў унутранага ўтрымання» калоній. Вядома, што ў лістападзе Таццяну Канеўскую на 20 дзён змяшчалі ў штрафны ізалятар.

Таццяна Канеўская — адна з лідарак кампаніі «Маці 328», якая змагалася супраць працяглых тэрмінаў для затрыманых паводле наркатычных артыкулаў Крымінальнага кодэкса, актывістка БХД.

У 2020 годзе Таццяна Канеўская была даверанай асобай Святланы Ціханоўскай на прэзідэнцкіх выбарах. 8 жніўня 2020 года, за дзень да асноўнага галасавання, яе затрымалі. У Канеўскай — чатыры сыны. Увесну мінулага года аднаго з іх, Змітра, зняволілі на 3 гады за негатыўны каментарый на адрас міліцыі ў тэлеграм-канале. У лістападзе-снежні 2021 года яе сын Аляксей адсядзеў 30 сутак за тое, што з’явіўся ў судзе, дзе быў сведкам, у масцы з надпісам «Сумленныя людзі». Суд палічыў гэта пікетам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0