Мінздароўя: За суткі — 1010 выпадкаў кавіду
Мінздароўя паведамляе, што за мінулыя суткі зафіксаваныя 1010 выпадкаў заражэння каранавіруса, а выпісаныя 1046 чалавек.
Учора паведамлялася пра 691 выпадак, пазаўчора — пра 640.
З пачатку пандэміі зарэгістраваныя 710 632 чалавекі са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 703 216 пацыентаў.
За мінулыя суткі памерлі 18 чалавек (за ўвесь час — 5 757), выкананыя 35 423 тэсты.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ