Цяпер Фінляндыя і Швецыя не з'яўляюцца членамі НАТА, але цесна супрацоўнічаюць з альянсам у статусе дзяржаў-партнёраў.

Але ў пачатку студзеня прэм'ер-міністр Фінляндыі Санна Марын заявіла, што краіна захоўвае за сабой магчымасць падачы заяўкі на ўступленне ў НАТА. «Мы павінны шанаваць гэту свабоду выбару і захоўваць яе, таму што яна тычыцца права кожнай краіны прымаць уласныя рашэнні ў галіне бяспекі», - сказала яна.

Нуланд адносна гэтага сказала:

«Мяркую, пяць адміністрацый ЗША, у якіх я працавала, заўсёды казалі Фінляндыі і Швецыі: «У любы час, калі вы захочаце абмеркаваць з намі сяброўства, мы гатовыя гэта зрабіць».

Калі абедзве краіны захочуць ўступіць у ваенны блок, іх будуць ацэньваць «па высокіх стандартах», стаўленне да іх будзе іншае, чым да краін з Усходняй Еўропы.

«Відавочна, што яны даўно стварылі стабільныя дэмакратыі, так што гэтая размова будзе крыху іншай, чым з краінамі, якія знаходзяцца ў стане пераходу да дэмакратычнай сістэмы і маюць справу з сур'ёзнымі праблемамі: карупцыяй, эканамічнымі рэформамі, стабільнасцю дэмакратыі», — адзначыла Нуланд.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?