Фота: alexeynovikov / depositphotos.com

Дакумент унеслі 26 сенатараў на чале з Робертам Менендэсам, кіраўніком Камітэта па міжнародных справах ад Дэмакратычнай партыі, паведамляе Reuters.

— Гэты закон абсалютна ясна дае зразумець, што Сенат ЗША не будзе сядзець склаўшы рукі, пакуль Крэмль пагражае паўторным уварваннем ва Украіну, — заявіў сенатар Роберт Менендес.

Сярод прадугледжаных мераў — забарона на ўезд у ЗША і замарозка амерыканскіх актываў прэзідэнта, прэм'ер-міністра, міністра замежных спраў і міністра абароны Расеі, а таксама камандуючых рознымі тыпамі войскаў. Патрапіць пад санкцыі могуць і іншыя асобы, якіх Белы дом палічыць датычнымі да агрэсіі супраць Украіны.

Цягам паўгода Мінфін, Дзярждэпартамент і разведка ЗША мусяць таксама апублікаваць дэталёвы даклад аб маёмасці Уладзіміра Пуціна, ягоных сваякоў і набліжаных да яго бізнэсоўцаў. Да ўсіх іх таксама могуць быць ужытыя санкцыі.

Акрамя таго, цягам 30 дзён пасля ўводу расійскіх войскаў прэзідэнт ЗША будзе абавязаны ўвесці санкцыі супраць як мінімум трох найбуйнейшых расейскіх банкаў.

Санкцыі прапануецца ўвесці і супраць расійскага знешняга доўгу ды газаправода «Паўночны паток — 2».

Акрамя гэтага, ЗША гэтым законам абавязваюцца павялічыць ваенную дапамогу Украіне. 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?