Леанід Анфімаў, фота БЕЛТА

Леанід Анфімаў, фота БЕЛТА

Леанід Анфімаў — чалавек, пра якога невядома нічога. Нават чутак пра яго не ходзіць. Такая шараватая пляма ў спісе вышэйшых службовых асоб дзяржавы. Аднак мала хто сёння стаіць бліжэй да прэзідэнта, чым ён. Піша Аляксандр Фядута ў сваім праекце «Палітбюро‑2009».

Так выходзіць, што самыя ўплывовыя людзі ў сённяшнім атачэнні Аляксандра Лукашэнкі адказваюць за эканоміку. І чым яны ўплывовейшыя, тым менш пра іх ведаюць. Гэта значыць, у чынавенскім асяроддзі ведаюць, а вось за яе межамі — ні‑ні!

На святле ў цені

Леанід Анфімаў, аднагодак прэзідэнта Беларусі, не заўсёды займаў сваю цяперашнюю пасаду намесніка кіраўніка Адміністрацыі. Выпускнік двух беларускіх ВНУ — БПІ і БІНГ (цяпер БНТУ і БДЭУ) — Леанід Васільевіч адпрацаваў шмат гадоў у Мінску. Працаваў і інструктарам Завадскога райкама КПБ, і начальнікам аддзела ў гарвыканкаме.

Аддзел быў цікавым. Гэта быў аддзел планавання тавараў народнага спажывання. Ва ўмовах усеагульнага дэфіцыту, якім скончылася савецкая эпоха, праца ў такім аддзеле давала кантакты ў асяроддзі гандлю. І, што яшчэ важней, дазваляла цвяроза ацаніць сітуацыю. Калі дзяржава планавала насыціць рынак, а ён не насычаўся, адказным за гэтае насычэнне людзям станавілася зразумела, чым усё можа скончыцца. І Анфімаў стаў адным з першых службоўцаў, якія па ўласнай ініцыятыве перайшлі ў гаспадарчаразліковае прадпрыемства — творча‑вытворчае аб’яднанне «Дызайн» Саюза дызайнераў.

Гэта не была яшчэ прыватная фірма, аднак за¬рабіць ужо было можна. Прадпрыемствы, якія існавалі пры творчых саюзах, абкладаліся ме¬ншымі падаткамі. Увогуле, былі магчымасці.

Тут Саюз разваліўся, сітуацыя памянялася, і адзінымі, хто адчуў сябе ў новых умовах прыстойна, былі службоўцы. Мусіць, Леанід Васільевіч лічыўся добрым службоўцам, бо яго зноў узялі ў Мінскі гарвыканкам.

Пра гэта — зрэшты, як і пра іншыя перыяды дзейнасці нашага героя — чуткі ходзяць няясныя. Адна з іх, аднак, вельмі паказальная. Пле¬ткары, якія ганарацца сваімі ведамі сталічнай мэрыі, сцвярджаюць, што менавіта Леанід Васільевіч курыраваў асвятленне ўрадавых установаў. У зону яго адказнасці ўваходзіў і кантроль за размеркаваннем рэкламных плошчаў. І кіраўнік дзяржавы бачыў, наколькі дакладна выконваюцца яго ўказанні ў дадзенай сферы. Скажам, загадаў прыбраць з бігбордаў завэдзганых францужанак — і прыбралі ж!

Дый асвятленне цэнтра выйшла сімпатычнае. Ва ўсякім разе, Анфімаву ўдалося ў гэтым святле трапіць на вочы Лукашэнку.

Аляксандр Фядута

Цалкам чытайце артыкул у свежым нумары «Нашай Нівы». «НН» з’яўляецца ў кіёсках «Белсаюздруку» ў Мінску ў сераду ад абеду, у рэгіёнах — ад чацвярга ранку.

А найлепш — падпісвайцеся!

Раней у праекце «Палітбюро-2009»:
Класік урадавай думкі: Міхаіл Мясніковіч
Чалавек без якасцяў: Зянон Ломаць
Бацька хрышчонага сына: Андрэй Кабякоў
Кандыдат на ўсе вакансіі. Уладзімір Сямашка.
Будаўнік у банку. Пётр Пракаповіч.
Чалавек-невідзімка. Сяргей Ткачоў
Генерал мірнага часу: Юры Жадобін
Русалка ў аблоках: Наталля Пяткевіч.
Новы твар: Уладзімір Макей

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0