Моцны вецер чакаецца на большай частцы тэрыторыі Беларусі, пры гэтым у пятніцу ў асобных рэгіёнах хуткасць ветру дасягне 21—24 м/с.

Тэмпература паветра ноччу будзе ў межах +1…+3°С, днём падвысіцца да +3…+5°С.

Ратавальнікі раяць прыбраць з двароў і балконаў рэчы, якія могуць пашкодзіць ваша жыллё. Машыну варта паставіць у гараж, а калі яго няма, то паркаваць падалей ад дрэў ці слаба замацаваных канструкцый.

Знаходзячыся на вуліцы, варта абыходзіць хісткія будынкі, а таксама дрэвы, масты, эстакады, трубаправоды, лініі электраперадач, патэнцыйна небяспечныя прамысловыя аб'екты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0