У справаздачы App Annie указваецца, што ў 2021 годзе розныя праграмы былі загружаныя 230 мільярдаў разоў, на гэта было выдаткавана 170 мільярдаў даляраў. TikTok у 2021 годзе загружалі часцей за ўсё, карыстальнікі праводзілі там на 90% больш часу ў параўнанні з 2020 годам.

Маніторынгавая фірма зрабіла прагноз, што да ліпеня гэтага года колькасць актыўных карыстальнікаў TikTok перавысіць 1,5 мільярда ў месяц.

«Вялікі экран павольна памірае, паколькі мабільныя прылады працягваюць біць рэкорды практычна ва ўсіх катэгорыях: затрачаны час, загрузкі і даходы», — тлумачыць выканаўчы дырэктар App Annie Тэадор Кранц.

Сярэдні час, які затрачваецца на мабільныя праграмы, склаў 4 гадзіны 48 хвілін, што на 30% больш, чым у 2019 годзе, гаворыцца ў справаздачы App Annie. Гэты паказчык быў разлічаны на дзесяці рынках, уключаючы Індыю, Турцыю, ЗША, Японію, Мексіку, Сінгапур і Канаду. Карыстальнікі ў Бразіліі, Інданезіі і Паўднёвай Карэі прысвячаюць мабільніку ў сярэднім нават больш за пяць гадзін у дзень.

З гэтага часу 7 хвілін з кожных 10 былі выдаткаваны на сацыяльныя сеткі, праграмы для фота і відэа, прычым TikTok лідзіраваў, гаворыцца ў справаздачы.

Такія лічбы — нядзіва, бо ў 2021 годзе было запушчана ажно два мільёны новых мабільных праграм і гульняў, а колькасць праграм, якія зарабілі больш за 100 мільёнаў даляраў, вырасла на 20%, гаворыцца ў справаздачы.

YouTube быў самай папулярнай стрымінгавай відэапраграмай ва ўсім свеце, набраўшы больш за мільён загрузак у 60 розных краінах.

Netflix заняў другое месца ў многіх рэгіёнах.

Мабільныя гульні таксама выраслі — людзі выдаткавалі на іх 116 мільярдаў даляраў.

Асаблівай папулярнасцю карысталася тое, што ў справаздачы называлася гіперказуальныямі гульнямі, такімі, як Hair Challenge, у якіх гульцы павінны пазбягаць стрыжкі валасоў, Bridge Race, у якой гульцы збіраюць цэглу і будуюць лесвіцы.

Некаторыя з тэндэнцый, выяўленых у даследаванні, адлюстроўваюць больш шырокія змены, асабліва ў тым, як пандэмія змяніла лад жыцця людзей. Напрыклад, людзі трацілі шмат часу на праграмы для закупаў — больш за 100 мільярдаў гадзін па ўсім свеце, прычым самымі хуткімі тэмпамі раслі Сінгапур, Інданезія і Бразілія.Таксама назіраўся велізарны рост праграм для дастаўкі прадуктаў і напояў, такіх як UberEats і Grubhub. Паводле даследавання, колькасць сеансаў у такіх праграмах вырасла да 194 мільярдаў у 2021 годзе, што на 50% больш, чым у папярэднім годзе.

Праграмы для здароўя і фітнэсу таксама дэманстравалі рост, бо пандэмія прывяла да таго, што людзі не заўсёды маглі наведваць трэнажорныя залы або праводзіць групавыя заняткі фізкультурай.

Вырасла патрэба карыстальнікаў і ў праграмах, якія адказваюць за псіхічную раўнавагу, так, праграмы для медытацыі Headspace і Calm аказаліся асабліва папулярнымі, асабліва сярод моладзі, — яны ў пяцёрцы самых загружаных праграм у 2021 годзе, рост склаў 27%.

Выдаткі на праграмы для знаёмстваў перавысілі 4 мільярды даляраў, што на 95% больш, чым у 2018 годзе.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?