Лукашэнка тады сказаў, гаворачы пра падзеі ў Казахстане і абвінавачваючы ў іх міжнародных экстрэмістаў: 

«Калі гэтыя ўрокі не будуць засвоеныя, па нашай інфармацыі, … іх погляды ў тым ліку кінутыя і на Узбекістан».

Паводле прэс-сакратара ўзбекскага прэзідэнта Шэрзада Асадава, Мірзіёеў сёння сказаў: 

«Днямі з боку кіраўнікоў некаторых дзяржаў былі зробленыя неабгрунтаваныя заявы аб тым, што Узбекістан павінен атрымаць урокі з падзей, якія адбыліся ў Казахстане».

Па словах Мірзіёева, улады Узбекістана і так уважліва сочаць за сітуацыяй у рэгіёне, а краіна мае ўсё неабходнае для адэкватнага рэагавання на любую пагрозу.

Відаць, такім чынам Шаўкат Мірзіёеў адказаў на намёк, што варта было б Узбекістану таксама аднавіць сяброўства ў АДКБ. Узбекістан уваходзіў у склад арганізацыі ў 1992-1999 і 2006-2010 гадах, але тагачасны прэзідэнт Іслам Карымаў двойчы прымаў рашэнне аб выхадзе з яе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0