«Маці супраць андроідаў»

Фота: тут і далей кадры з фільмаў

Фота: тут і далей кадры з фільмаў

Жанр: навукова-фантастычны фільм.

У ролях: Хлоя Грэйс Морэц, Элджы Сміт, Рауль Кастыльё.

Рэжысёр — Матсан Томлін.

У постапакаліптычным свеце, узрушаным жорсткім паўстаннем андроідаў, маладая цяжарная жанчына і яе хлопец у роспачы шукаюць выратаванне.

Рэкамендавана для гледачоў старэйшых за 16 гадоў.

«Трывожныя людзі»

Жанр: містычны міні-серыял аб злачынствах.

У ролях: Дэн Экбарг, Альфрэд Свенсан, Марыка Лагеркранц і іншыя.

Рэжысёр— Хернрэн Фелікс.

Рабаўнік бярэ ў закладнікі людзей, якія прыйшлі на прагляд кватэры, і бясследна знікае. Збянтэжаныя паліцыянты разумеюць, што падазраваным можа аказацца хто заўгодна.

«Вячэра на чацвярых»

Жанр: рамантычныя камедыі.

У ролях: Ілені Пастарэлі, Мацільда ​​Джолі, Джузэпэ Маджыа.

Рэжысёр — Алесіа Марыя Федэрычы.

У гэтым рамкаме, які ставіць пад сумнеў ідэю «другой паловы», чацвёра сяброў па-рознаму аб’ядноўваюцца ў пары ў чатырох паралельных сюжэтных лініях.

Рэкамендавана для гледачоў старэйшых за 16 гадоў.

«У сэрцы пусткі»

Жанр: жахі

У ролях: Інма Куэста, Ас’ер Флорэс, Раберта Алама.

Рэжысёр — Дэвід Касадэмунт

Сям’ю, якая жыве на адасобленай ферме, пераследуе невядомае зло, якое сілкуецца страхам. Ці зможа маленькі Дыега выратаваць сваю маці ад звера — і ад сябе?

Рэкамендавана для гледачоў старэйшых за 16 гадоў.

«Кіцбюэль»

Жанр: серыял, драма аб сацыяльных праблемах

У ролях: Сафі Айферцінгер, Блес Амада, Валеры Хубер.

Рэжысёр — Морыс Хюбнэ.

На курорце Кіцбюэль афіцыянтка пранікае ў кампанію багатых мюнхенскіх падлеткаў, каб адпомсціць дзяўчыне, якую вінаваціць у смерці брата.

Рэкамендавана для гледачоў старэйшых за 16 гадоў.

10 калядных фільмаў, якія варта паглядзець у святы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0