Беларускія вайскоўцы бралі ўдзел у ахове стратэгічна важных аб'ектаў. Фота Мінабароны.
«Дзесяць самалётаў з міратворцамі АДКБ Рэспублікі Беларусь, завяршыўшы пагрузку, вылецелі з аэрадрома Жытыген у Мінскую вобласць», — гаворыцца ў паведамленні расійскага ваеннага ведамства.
13 студзеня пачаўся вывад войскаў АДКБ — Беларусі, Расіі, Арменіі, Кыргызстана і Таджыкістана — з Казахстана, дзе яны дапамагалі ў аднаўленні парадку. Урачыстая цырымонія провадаў адбылася ў Алматы.