Малады чалавек працаваў слесарам-зборшчыкам бытавой тэхнікі на адным са сталічных заводаў. Ён заўважыў, што калега захоўвае ў сумцы пластыкавы пропуск, з дапамогай якога можна разлічвацца ў сталовай, краме і кафетэрыі прадпрыемства — у канцы кожнага месяца патрачаную суму здымаюць з заробку, паведамляюць Мінск-навіны.
Мужчына непрыкметна стаў браць чужы пропуск для куплі прадуктаў і аплаты абедаў — на працягу месяца ў яго атрымалася гэта зрабіць 17 разоў. Акрамя таго, слесар скраў з сумкі таварыша 150 рублёў. Заўважыўшы прапажу грошай, той не стаў звяртацца ў міліцыю, вырашыўшы самастойна высачць злодзея.
Неўзабаве ён стаў падазраваць, што хтосьці выкарыстоўвае яго пропуск для аплаты прадуктаў і абедаў. Мужчына звярнуўся ў бухгалтэрыю, але там толькі пацвердзілі інфармацыю. Пропуск заблакавалі, а работнікаў крамы і сталовай папрасілі звяртаць увагу на фатаграфіі на пластыку.
Неўзабаве зламысніка затрымалі. Той адпірацца не стаў і ва ўсім прызнаўся, паабяцаўшы калегу на працягу дзесяці дзен пакрыць шкоду, аднак гэтага так і не зрабіў. Тады пацярпелы звярнуўся ў міліцыю.
Неўзабаве маладога чалавека звольнілі за прагул. Каля года ён хаваўся ад міліцыі, быў абвешчаны ў вышук, у выніку яго затрымалі.
Сваю віну былы зборшчык прызнаў цалкам, сума нанесенай шкоды склала 230 рублёў.