— Я сачу за навінамі і ведаю, што прышчэпкі дазволілі рабіць толькі з 12 гадоў, — распавяла журналістам «Медыя-Палесся» жанчына. — Патэлефанавала ў школу, мне адказалі, што, магчыма, педагогі няправільна зразумелі медработнікаў і раздалі згоды ўсім навучэнцам. У бацькоўскім чаце мне адказалі, што аднакласнікі сына прынеслі дадому такія ж «паперкі». Можа, і праўда, пераблыталі ці нешта змянілася адносна ўзросту прышчэпак, а мы не ў курсе?
У Брэсцкім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя распавялі, што на сённяшні дзень прышчэпкі робяцца дзецям і падлеткам з 12 гадоў кітайскай вакцынай «Vero Cell».
Пры гэтым у цэнтры адзначылі, што плануецца вакцынацыя дзяцей і да 12 гадоў прышчэпкай «Pfizer».
Заяўка на вакцыну ўжо пададзеная. Таму, магчыма, хутка будуць зноў збіраць згоды, у тым ліку і ў чытачкі.