Фота Reuters
Паведамляецца, што сербу могуць забараніць уезд у Аўстралію на тры гады.
5 студзеня Джокавіч — першая ракетка свету — прыляцеў у Мельбурн для ўдзелу ў Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе. Аднак тады візу спартсмена анулявалі аўстралійскія памежнікі.
Паводле афіцыйнай версіі, тэнісіст не змог падаць усе дакументы, якія дазваляюць уезд у краіну для ўдзелу ў турніры, ён не меў абавязковай для ўсіх вакцынацыі супраць кавіду.
Невядома, ці вакцынаваўся Джокавіч. Сам ён пра гэта не казаў, але летась выказваўся супраць прымусовай вакцынацыі. А апошнім часам пазбягаў адказу на гэтае пытанне.
10 студзеня аўстралійскі суд адмяніў рашэнне аб ануляванні візы Джокавіча і даручыў выпусціць яго на волю з дэпартацыйнай гасцініцы.
Учора Джокавіч пры лёсаванні нават атрымаў імя суперніка ў першым раўндзе турніру.