Пракуратура Мінскай вобласці накіравала справу ў Мінскі абласны суд.

Паведамляецца, што ў верасні і кастрычніку мужчына пакідаў у сацсетцы «Аднакласнікі» каментарыі наконт супрацоўніка КДБ, які загінуў пры штурме кватэры айцішніка Андрэя Зельцэра ў Мінску. 

«Гэтыя выказванні скажалі падзеі і мелі на мэце распаліць варожасць паміж асобнымі групамі насельніцтва па прафесійнай прыналежнасці, заклікалі да гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да супрацоўнікаў Камітэта», — заяўляюць у Генпракуратуры.

Мужчына знаходзіцца пад вартай. 

Першы прысуд па «справе Зельцэра» быў вынесены днямі. За каментарыі ў сацсетках маглёўцу Аляксандру Гаўрыленку прысудзілі два гады калоніі і штраф у 3200 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0