Непадалёк ад райцэнтра Мёры Віцебскай вобласці ў аўтакатастрофе загінуў грамадзянін Расіі, паведамляе ўпраўленне Дзяржаўтаінспекцыі МУС.

4 жніўня ў 18.30 38‑гадовы расіянін, які кіраваў аўтамабілем «Субару», няправільна выбраў хуткасць руху, не справіўся з кіраваннем, у выніку машына з’ехала ў кювет і наехала на каменную агароджу прыдарожнага крыжа. Кіроўца загінуў, а 38‑гадовая мясцовая жыхарка, якая ехала з ім, змешчана ў бальніцу.

Усяго за мінулыя суткі ў краіне адбылося 18 дарожна‑транспартных здарэнняў, у якіх тры чалавекі загінулі і 22 — атрымалі раненні.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0