Учора міністр іміграцыі Алекс Хоу зноў ануляваў візу серба (першы раз яна была ануляваная 5 студзеня пасля таго, як Новак прыляцеў у Мельбурн). На папярэднім слуханні па апеляцыі Джокавіча суддзя пастанавіў, што з раніцы суботы ён павінен прыбыць на інтэрв'ю ў міністэрства іміграцыі, а потым яго павінны даставіць у офіс яго юрыстаў для падрыхтоўкі да нядзельнага разгляду справы.
Пасля офіса юрыстаў Джокавіча даставілі ў гатэль, дзе ён будзе знаходзіцца пад кантролем памежнікаў.
Слуханне па справе пройдзе ў нядзелю ў 09:30 па Мельбурне (13:30 па Мінску).
На яго час тэнісіста павінны зноў даставіць у офіс юрыстаў.
Магчыма, серб, які дзевяць разоў перамагаў на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі, будзе дэпартаваны.