«Перакідка кантынгенту войскаў краін-саюзніц у самыя кароткія тэрміны ліквідавала пагрозу разбурэння дзяржавы, забяспечыла стабілізацыю сітуацыі і аднаўленне канстытуцыйнага парадку ў краіне, — цытуе словы Лукашэнкі БелТА. — Нашы агульныя намаганні не толькі астудзілі запал тэрарыстаў і экстрэмістаў звонку, але і паказалі ўсяму свету цесныя саюзніцкія сувязі, дзеяздольнасць і патэнцыял Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы».

Ён заўважыў, што аперацыя ў Казахстане стала першым выпадкам, калі міратворчыя сілы АДКБ былі рэальна задзейнічаныя для забеспячэння бяспекі, стабільнасці і цэласнасці адной з дзяржаў-членаў.

«Поспех вашай місіі можна расцэньваць як з'яўленне эфектыўнага механізму барацьбы з так званымі каляровымі рэвалюцыямі», — заявіў ён.

«Вы з гонарам выканалі задачы па гарантаванні бяспекі найважнейшых дзяржаўных і ваенных аб'ектаў Казахстана, унеслі свой значны ўклад у стабілізацыю абстаноўкі ў краіне. Сёння на вас раўняюцца вайскоўцы Беларусі і Расіі. Вамі ганарацца сям'і і ўвесь беларускі народ», — звярнуўся да вайскоўцаў Аляксандр Лукашэнка.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?