«Да канца дня прыбяром агароджы, паваленыя дрэвы — яны з праезнай часткі прыбраныя і распілаваныя. Перш за ўсё, вядома, прыбіралі тэрыторыі сацыяльных устаноў — школ, дзіцячых садкоў. Святлафоры, знакі практычна адноўлены, прыпыначныя пункты таксама, за станам дарожнага палатна сочым», - сказаў Уладзімір Кухараў.
І дадаў, што аднаўляць разбуранае азеляненне будзем усё разам вясной: горад разлічвае на дапамогу жыхароў.