Гродзенская міліцыя не пабачыла парушэнняў у асвятленні дзяржСМІ спробаў прарыву праз польскую мяжу
АУС Гродзенскага райвыканкама адказаў на петыцыю з патрабаваннем праверыць законнасць асвятлення ў жывым эфіры на дзяржканалах спробаў мігрантаў прарвацца праз беларуска-польскую мяжу.
Спробы фактычна суправаджаліся штурмам граніцы — а гэта парушае закон аб забароне анлайн-трансляцый з несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў.
Аднак у адказе на петыцыю начальнік Гродзенскага РАУС Дзмітрый Фомчанкаў заявіў, што «парушэнняў дзеючага заканадаўства ў ходзе праверкі не ўстаноўлена».
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ