Ілюстрацыйнае фота

У 2022 годзе ў сувязі з распаўсюджваннем амікрон-штаму каранавіруса расіянам варта адмовіцца ад купанняў на Вадохрышча 19 студзеня. Пра гэта кіраўнік аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхату мітрапаліт Валакаламскі Іларыён заявіў у эфіры «Расія 24», піша РБК

«Калі мяне пытаюцца, ці трэба акунацца, ці варта, я заклікаю да максімальнай асцярожнасці, бо, па-першае, любыя масавыя скапленні людзей — яны цяпер непажаданыя. Калі можна пазбегнуць масавага збору людзей, лепш яго пазбегнуць», — сказаў ён.

Мітрапаліт нагадаў «што «вірус нікуды ад нас не сышоў», а дактары папярэджваюць аб успышцы «амікрона» і вялікай колькасці заражаных ужо ў лютым.

На думку архірэя, лепш прысвяціць час, які застаўся да абяцанай ўспышкі каранавіруса, таму, каб павысіць свой імунітэт, зрабіць прышчэпку і «падрыхтавацца да гэтай новай хвалі».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?