Праваабаронца Алесь Капуцкі не выйшаў на волю пасля 30 сутак арышту
Алеся затрымалі 17 снежня ў Маладзечне, і яму ўжо два разы давалі па 15 сутак.
Адразу пасля затрымання на Капуцкага склалі пратакол па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў), а потым арыштавалі на 15 сутак.
1 студзеня Алесь мусіў выйсці на волю, але на яго склалі новы пратакол. 31 снежня над праваабаронцам адбыўся суд. Яго пакаралі чарговым 15-сутачным арыштам.
Сёння Алесь павінен быў выйсці на волю, але гэтага зноў не адбылося.
Каментары