• Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Эканоміка
Фота 1 з 9

Фота носіць ілюстратыўны характар

17.01.2022 / 07:41

«Зарплата паменшылася, проста сталі плаціць мінімальную прэмію». Настаўнікі расказваюць пра свае даходы і траты

Па статыстыцы за лістапад сярэдні «брудны» заробак у сферы адукацыі складаў 993 рублі. На рукі выходзіць яшчэ менш — 854 рублі. Але і такія грошы атрымліваюць далёка не ўсе настаўнікі. «Наша Ніва» паразмаўляла з педагогамі пра заробкі і тое, наколькі яны адпавядаюць працы настаўніка ў Беларусі.

«Маладому настаўніку трэба плаціць са старту 1500 рублёў»

Дзмітрыю 34 гады, ён працуе настаўнікам гісторыі ў адной са сталічных школ. За снежань яго заробак склаў 1018 рублёў на рукі. З іх прыкладна 567 рублёў — гэта аклад.

«У гэтую суму ўваходзіць аклад, розныя надбаўкі, прэмія, — кажа мужчына. — Напрыклад, мне дадаюць да заробка 50 рублёў за тое, што я класны кіраўнік. Ці можна зарабіць больш? Складана сказаць. Многае цяпер залежыць ад адносін паміж настаўнікам і адміністрацыяй.

Фота носіць ілюстратыўны характар

Можна, вядома, падрыхтаваць алімпіядніка, але гэта адзін раз за навучальны год. Таксама можна ўдзельнічаць у конкурсах, і за гэта атрымліваць нейкі працэнт. Варыянт весці платныя гурткі і зарабляць на гэтым. У прынцыпе, можна зарабіць больш. Другое пытанне, наколькі яны эфектыўныя, гэтыя варыянты».

Нагрузка на настаўніка-прадметніка складае 36 гадзін на тыдзень разам з класным кіраўніцтвам. Яго абавязкі — гэта і навучальныя планы, і вядзенне класнага журнала, і запаўненне іншай дакументацыі, напрыклад, справаздачы па чвэрці.

«З гэтага года дадаўся яшчэ электронны журнал, але вяду яго па жаданні, таму што за гэта не плацяць, — расказвае педагог. — Ды і ў абавязкі настаўніка ён не ўваходзіць. Лічу, што спачатку трэба стварыць інфраструктуру, а потым уводзіць электронны журнал. Дарэчы, заробак паменшыўся, проста сталі плаціць мінімальную прэмію. Камісія не дае справаздачу, колькі, каму і за што».

У дзень заробку Дзмітрый дзеліць грошы напалову: першая частка — на жыццё, другая — на самаразвіццё. Хлопец жыве ў інтэрнаце кватэрнага тыпу разам з суседам. Таму за арэнду і камуналку плацяць па 35 рублёў.

Фота носіць ілюстратыўны характар

«На прадукты дзесьці 300 рублёў сыходзіць на мяне аднаго, — прыкідвае настаўнік. — А вось з самаразвіццём па-рознаму атрымліваецца — дакладна не скажу. Сюды ўваходзіць і набыццё кніг, і адукацыйныя курсы — прыкладна 200-300 рублёў за месяц трачу».

Што тычыцца іншых сфер жыцця, то настаўнік дазваляе сабе кафэ, а падарожнічае звычайна па Беларусі на веласіпедзе. На буйныя пакупкі ён стараецца адкладваць загадзя. Што ж тычыцца свайго жытла, то, па словах Дзмітрыя, назбіраць на яго з заробкам настаўніка амаль нерэальна.

«Заробак слабы. Але я лічу, што настаўніку трэба паказваць сваё майстэрства, а не толькі маліцца на грошы. Ёсць розныя магчымасці павышэння ўзроўню жыцця, — лічыць мужчына. — Калі адэкватна, думаю, што маладому настаўніку трэба плаціць са старту 1500 рублёў.

Павысіў катэгорыю да другой — 1800, да першай — 2200, атрымаў вышэйшую катэгорыю — 2800. Ёсць класнае кіраўніцтва — яшчэ 500 рублёў. Але гэта толькі мары.

У рэальнасці ж усе ведаюць, што праца настаўніка аплачваецца нізка. Адна гадзіна каштуе прыкладна 6 рублёў. Прычым, гэта гаворка не пра маладога настаўніка, а пра дасведчанага, з некалькімі катэгорыямі», — кажа Дзмітрый і дадае, што з той загрузкай, што цяпер ёсць, яго заробак павінен быць 4000 рублёў.

Фота носіць ілюстратыўны характар

«Адкладваць не магу, але, калі «выкіну» нейкае хобі, мабыць, атрымаецца»

Дваццацігадовая Таццяна таксама працуе ў Мінску. Яна выкладае беларускую і рускую мовы і літаратуры. Настаўнічае яна з трэцяга курса ўніверсітэта. Праўда, «вышку» дзяўчына не скончыла, але ў школу яе ўсё ж узялі. І вось два гады яна працуе.

У снежні мінулага года дзяўчына атрымала заробак 471 рубель і яшчэ аванс у 210 рублёў. Аклад з іх — 272 рублі.

«Гэта аклад, дзве прэміі, надомнікі, замены, надбаўка за працу ў сферы адукацыі і за дзяржаўную ўстанову, яшчэ вяртаюць крыху за метадычную літаратуру», — кажа дзяўчына.

Фота гераіні публікацыі

Па словах Таццяны, зарабіць больш яна можа, калі возьме класнае кіраўніцтва, але лічыць, што яно таго не каштуе.

«Цяпер у мяне 21 гадзіна, і гэта без замены, — расказвае яна. — Гэта далёка не максімальная нагрузка, якую можна атрымаць у школе, хутчэй, наадварот. Нашай адміністрацыі вельмі патрэбны вынік ад вучняў, таму настаўнікі часта застаюцца пасля сваіх заняткаў яшчэ на дадатковыя».

«Ніколі не можаш быць проста дома, работа заўсёды з табой: сшыткі, тэлефанаванні ад бацькоў і адміністрацыі, запаўненне электроннага журнала, які вядзецца разам з друкаваным, — расказвае яна. — Калі ты класны кіраўнік, то сюды можна яшчэ дадаць адказнасць за жыццё дзяцей, нават калі яны на летніх канікулах.

У нашай школе па 28-34 чалавекі ў класах, таму казаць пра індывідуальны падыход да кожнага, як таго жадаюць бацькі, — нельга. Яшчэ павінна быць падпіска на розныя часопісы, напрыклад, «Настаўніцкая газета», газета «Рэспубліка» і іншыя, якія пыляцца ў нас дзесьці на балконе».

Калі параўноўваць аклад Таццяны за 2020 і 2021, то за апошні год ён стаў на 10 рублёў большы.

«Я ўзяла частку працы дадому, не адмаўляюся ад замен. Хаця іх і ставяць у апошні момант. Ды так, што планаваць дзень немагчыма», — кажа настаўніца.

Што тычыцца выдаткаў, то дзяўчына яшчэ жыве з бацкамі, таму ні арэнды кватэры, ні выдаткаў на камуналку ў яе няма. Але нават у такім варыянце Таццянінай зарплаты хапае толькі на базавыя рэчы.

«Я актыўна займаюся спортам, таму адразу мінус 160 рублёў за фігурнае катанне і 70 рублёў за расцяжку і чырлідынг, — расказвае дзяўчына. — Яшчэ я вельмі люблю вывучаць розныя мовы, цяпер узялася за польскую — 132 рублі — гэта за цэлы месяц. Праязны — мінус 47 рублёў. Усё астатняе застаецца на ежу. Ніколі не снедаю, такая звычка, абед — у школе, там даволі танна ўсё. А вячэра ўжо калі як.

Дзякуй богу, што я яшчэ жыву з бацькамі, дазволіць сабе з’ехаць пакуль не магу.

Калі казаць пра адзенне, напрыклад, у маёй шафе шмат строгіх касцюмаў і спадніц. Тут усё зразумела — гэта дрэс-код. Але наўрад ці хтосьці будзе хадзіць у адных штанах больш за два гады, таму, вось, набыла новыя — 46 рублёў.

Таксама раз на два месяцы магу наведаць кіно, розныя майстар-класы, схадзіць да ўрача. Вандрую па Беларусі ў вольны дзень. Нейкія «вялікія падарожжы» яшчэ магу здзейсніць толькі за кошт бацькоў, на жаль».

Відавочна, што на аплату асобнай кватэры настаўніцы Таццяне з такім заробкам не хопіць. Нават з аплатай камуналкі ёй будзе складана.

«Амаль усе маладыя настаўніцы, каго я ведаю, жывуць са сваімі хлопцамі, якія і плацяць за такія рэчы. Або працуюць яшчэ рэпетытарамі, або ўвогуле не па спецыяльнасці. Адкладваць не магу, але калі «выкіну» нейкае хобі, мабыць, атрымаецца», — кажа дзяўчына.

Таццяна спадзяецца, што, калі скончыць універсітэт і здасць «на катэгорыю», будзе атрымліваць большы заробак.

«Мне было б дастаткова 1400 рублёў у месяц. То-бок крыху больш за 500 даляраў», — лічыць Таццяна.

«З таго часу, як я пачала зарабляць, мяне здзіўляюць цэны практычна на ўсё»

Анастасіі 21 год, яна працуе настаўніцай рускай і беларускай літаратуры, і таксама ў Мінску. Дзяўчына прыйшла працаваць у лютым мінулага года, калі яшчэ была студэнткай, а ў чэрвені ўжо атрымала дыплом. Яе заробак за снежань з улікам бальнічнага склаў 700 рублёў.

Фота гераіні публікацыі

«Даплаты ідуць за маладога спецыяліста — 100 рублёў, выплачваюцца прэміі, могуць налічваць грошы за метадычную літаратуру, — пералічвае дзяўчына. — Зарабіць больш магчыма, калі актыўна ўдзельнічаць у жыцці школы. Напрыклад, у навукова-практычных канферэнцыях, розных мерапрыемствах».

Па словах Анастасіі, нагрузка для яе невялікая: яна працуе ў сваё задавальненне. Кажа, што спецыяльна першапачаткова адмовілася ад класнага кіраўніцтва.

«Натуральна, гэта не адмяняе таго факта, што праца складаная. У кожнай школе свае патрабаванні. На жаль, заробак нестабільны, так што ён можа як вырасці, так і зменшыцца, — адзначае маладая спецыялістка. — У мяне стала трошкі больш гадзін у новым навучальным годзе, таму і заробак павысіўся.

Калі казаць пра выдаткі, то атрымліваецца так: за камуналку — 30-50 рублёў на дваіх, жыву я ў аднапакаёвай кватэры з маладым чалавекам. За арэнду кватэры — 250 рублёў (гэтую суму мы дзелім на дваіх). На ежу сыходзіць 200-250 рублёў, праязны — 30 рублёў. Калі казаць пра адзенне, то тут я не лічыла так. Але з таго часу, як я пачала зарабляць, мяне здзіўляюць цэны практычна на ўсё».

Як кажа дзяўчына, нягледзячы на тое, што яна не галадае, грошай не хапае ні на паездкі ў іншыя краіны, ні на добры тэлефон.

«Тут на дапамогу прыходзіць растэрміноўка. Калі стрымліваць свае «хацелкі», то пражыць на тыя грошы, што я зарабляю, можна, але хацелася б дастойнай аплаты працы, — лічыць яна. — Вядома, я адкладваю, але без асаблівага энтузіязму. Аб набыцці жытла і гаворкі быць не можа. Як? Дзе ўзяць з гэтага заробку грошы?»

Настаўніца мяркуе, што ёй для нармальнага жыцця было б дастаткова 1500 рублёў. Для яе гэтая сума цалкам адэкватная для працы ў сферы адукацыі.

Чытайце таксама: «Прэмію яму плацяць найбольшую». Ваенрукі ў школах: што яны робяць і за чым (кім) сочаць

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Чытайце яшчэ
З Беларусі зноў забараняюць вывозіць муку і грэчку
Расійскі рубель сёння патаннеў адразу на 38 капеек
Японія ўвяла экспартныя санкцыі супраць 25 беларускіх арганізацый
Беларусь прадала шакаладу і снэкаў на 135 тысяч даляраў на кітайскай версіі TikTok 1
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Палітыка і грамадства
Ва Украіне аддалі на патрэбы абаронцаў краіны самалёт і верталёт кума Пуціна
Расія пагражае Малдове праблемамі з Прыднястроўем
Ва Украіну адправіўся «Байрактар» з Пагоняй 1
Заблакавалі доступ да двух сайтаў з дапамогай палітвязням
Беларускі фатограф выдае кнігу пра Плошчу Перамен
У чэрвені па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не менш за 86 чалавек
«Твая матулька не дазволіць адабраць тваё жыццё» — флэшмоб супраць вайны ва Украіне ФОТЫ
Усяго патроху
У Смалявіцкім раёне саспеў кавун вагой 17,5 кг
Раім добры спосаб паліву раслін — ён падыдзе на час спёкі і ад’езду
Як заснуць у гарачае надвор'е? Пяць парад, якія выратуюць не адну ноч
Праз кавід страціў працу і ад няма чаго рабіць пачаў здымаць ролікі. Гісторыя Хабі Ламэ, самага папулярнага тыктокера свету 1
У топ-15 беларускіх ютуб-каналаў аказаўся блог берасцейкі. Ні за што не здагадаецеся, пра што ён 1
Рэцэпт на выхадныя. Фаршыраваныя курыныя грудкі — новы падыход да звычайнай вячэры
Выкідаеце «хвосцікі» ад вішань і чарэшань? Вы больш не будзеце так рабіць
Спорт
«Бацька пытаўся, ці не прыгнятаюць мяне нацысты». Лёгкаатлет Андрэй Краўчанка — пра цэны і звычаі ў Германіі, крыўдны бан і баязліўцаў у КДБ 1
Міжнародная хакейная федэрацыя адхіліла апеляцыі беларусаў і расіян на нядопуск зборных да гульняў
Удзельнік Уімблдона забыў перад матчам ракетку. Заўважыў гэта толькі на корце
Еўрапейскі саюз настольнага тэніса ўвёў санкцыі супраць Беларусі і Расіі
Трэнерка скокнула ў басейн і выратавала сінхраністку, якая страціла прытомнасць і пачала тануць ФОТЫ
На рэабілітацыю камерцыйнага дырэктара «Крумкачоў» Юрыя Турэйкі сабралі больш за 10 тысяч рублёў
Беларускі футбольны трэнер: Буду даваць інтэрв’ю толькі на ўкраінскай мове
Здарэнні
Жывадзёру, які запхнуў жывога лебедзя ў багажнік, прысудзілі 480 рублёў штрафу 1
Работнік трэнажорнай залы скраў гантэлі і здаў на металалом, а ўладальнік збіў яго
59 удараў нажом: у Барані сын забіў маці. Што вядома 1
На Лагойшчыне мужчына моцна абгарэў, адпачываючы каля ракі
Ва Украіне асудзілі беларуса на 1,5 года ўмоўна за сэкс у публічным месцы. Спачатку яго хацелі забраць у войска
У Бабруйскім раёне дзіця патрапіла пад трактарную касілку
З карыстальнікам сочынскага пляжа, на якім моцна збілі беларускага самбіста, скасавалі дамову арэнды
Карысная інфа
З серады па пятніцу ў Беларусі — дажджы і пахаладанне 1
Спёка ў Беларусі ставіць рэкорды 1
1 ліпеня спёка захаваецца, будзе да +34°С
У сераду па ўсёй краіне пройдуць навальніцы і залевы
Здароўе
Што парнаграфія робіць з дзіцячым мозгам, і як зрабіць, каб яна не трапляла да падлеткаў 1
Доўгажыхары ў ясным розуме. Вось хто можа ведаць сакрэт барацьбы з хваробай Альцгеймера
Хатнія сродкі ад сонечных апёкаў — простыя і эфектыўныя. Адразу ж паменшаць боль
У чым карысць клубніц і ў якіх абʼёмах іх варта есці
Мова
Шупашкар, а не Чэбаксары. Іжкар, а не Іжэўск. Чаму беларусам варта пісаць геаграфічныя назвы расійскіх аўтаномій так
Сайт av.by пачаў падтрымліваць беларускую мову на iOS і Android-платформах
Праграміст з ЗША пра пераход на беларускую мову: Мне не трэба выбіраць паміж грашыма і сумленнем
У Слуцку ўсё па-людску. Мясцовая журналістка расказала, як перайшла на беларускую мову і як на гэта рэагуюць случчакі
Аўто
Беларусы пераключыліся на дарагія аўто з Еўропы і ЗША. Чаму так?
Мянчук самастойна сабраў Smart Brabus. Такіх машын у Мінску амаль няма
МАЗ для «Ласкавага мая». Як у Мінску стварылі і страцілі ўнікальны грузавік 
«У Польшчы і Літве многія пазіцыі каштуюць у два разы танней». Што адбываецца на рынку аўтазапчастак
Эканоміка
З Беларусі зноў забараняюць вывозіць муку і грэчку
У Раўбічах на продаж выставілі асабняк за 2 млн даляраў. Вось як выглядае сёння самы дарагі дом Беларусі знутры ФОТА 4
Расійскі рубель сёння патаннеў адразу на 38 капеек
Японія ўвяла экспартныя санкцыі супраць 25 беларускіх арганізацый
Меркаванні
«Гэтая вайна не можа скончыцца нармальным чынам, таму што мэта гэтай вайны — вайна»
«Перад сном Каця зверху спускала да мяне руку, мы трымаліся «за лапку». Сукамерніца напісала цёплыя ўспаміны пра Кацярыну Андрэеву, якую судзяць паўторна
«Еўрапейская праўда»: Украіна павінна разарваць адносіны з рэжымам Лукашэнкі 1
Не ўсе могуць ставіць лайкі пад каментарыямі. Вось чаму 6
Гісторыя
Ці марылі ліцвіны і русіны пра мора? Публічная лекцыя Андрэя Радамана ВІДЭА 1
«Скокнуў з шасціметровай вышыні». Як арыштант змог уцячы з Валадаркі — дзёрзкая гісторыя 
«Сістэма абароны Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVII стагоддзях». Публічная лекцыя Міколы Волкава ВІДЭА
У кожнай восьмай сям'і. Як сяляне, рабочыя і вайскоўцы ў Заходняй Беларусі пераселі на ровары
Беразвечча. У месцы, палітым крывёй тысяч ахвяраў савецкага і нацысцкага рэжымаў, і сёння пакутуюць бязвінныя людзі 
Што пабачыць на правым беразе Нёмана?
Пётр І і башкіры. Дзе хаваецца іголка Кашчэя імперыі?
Культура
Лідар гурта «Relikt»: Трэба прыбіраць з рэчаіснасці ілюзію, што беларусы ўсе коцікі-коцікі
Пікнікі, канцэрты, стэндап і 28 гарадоў. Распавядаем, што будзе на Днях беларускай культуры за мяжой 1
«Гэты дзень вы запомніце, бо ледзьве не злавілі Капітана Джэка Вераб'я!» Джоні Дэп вяртаецца ў франшызу пра піратаў? 1
«У гасцёўні пад сталом мы сабе зрабілі дом». Новы мультверш Андрэя Скурко
Уладзімір Някляеў. Перад апошняй сусветнай вайною. Верш 3
Спявачка Маргарыта Ляўчук паехала ў тур па Амерыцы 5
«Чалавек супраць пчалы» — Роўэн Аткінсан спрабуе пакарыць Netflix, і выходзіць насамрэч смешна 2
Навука і тэхналогіі
Як засцерагчы сябе ў VK, Facebook і «Аднакласніках» — падрабязны гайд
«Віцязь» зрабіў зараднае прыстасаванне для электрамабіляў пад кітайскі стандарт
Гэтае вынаходніцтва дазволіць чалавецтву жыць вечна. Расказваем, як яго пабудаваць
Месенджарам Telegram карыстаюцца 700 мільёнаў чалавек 
Telegram і не толькі — як правільна пачысціць месенджары, каб не трапіць пад рэпрэсіі. Падрабязны гайд
Гэтая ілюзія змушае вас думаць, што вы ўваходзіце ў тунэль — спраўдзіце самі!
«Цуд айчыннай вытворчасці», паказаны Лукашэнку, аказаўся амерыканскім прадуктам
Каханне і сэкс
«Мне доўга здавалася, што ў мяне маленькі. І вось што я прыдумаў казаць, каб дзяўчына не збегла»
«Замест партнёра ўяўляю іншага чалавека. Чаму?» Задаем няёмкія пытанні пра сэкс
Правільны мужчына. Беларус-дальнабойнік стаў зоркай TikTok
«Часам я ўяўляю, як займаюся сэксам і на мяне нехта глядзіць»
Як прывыкнуць да таго, што падчас сэксу на цябе глядзіць котка? Працягваем серыю няёмкіх інтымных пытанняў
Былы муж Брытні Спірс спрабаваў сарваць яе вяселле
«У яго да мяне, мабыць, нічога не было. Проста сэкс». Гісторыі таго, як пераезд паўплываў на адносіны паміж каханымі 
Свет
Ва Украіне аддалі на патрэбы абаронцаў краіны самалёт і верталёт кума Пуціна
Расія пагражае Малдове праблемамі з Прыднястроўем
Ва Украіну адправіўся «Байрактар» з Пагоняй 1
Ва Украіне Расія прымяніла электрамагнітныя комплексы «Ступар» 
Еўракамісія занялася пытаннем перадачы расійскіх актываў на аднаўленне Украіны
Расія выручыла 24 мільярды даляраў ад продажу энергарэсурсаў Кітаю і Індыі
Барэль: ЕС не будзе ваяваць з Расіяй
Галоўнае
ААН: З пачатку вайны ва Украіне загінулі 17 журналістаў, 14 параненыя
Ва Украіне аддалі на патрэбы абаронцаў краіны самалёт і верталёт кума Пуціна
Ва Украіну адправіўся «Байрактар» з Пагоняй 1
З Беларусі зноў забараняюць вывозіць муку і грэчку
Беларускі фатограф выдае кнігу пра Плошчу Перамен
Расказваем пра беларуса Сяргея Дзёгцева — другога каліноўца ў палоне
У чэрвені па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не менш за 86 чалавек
Усяго патроху
У Раўбічах на продаж выставілі асабняк за 2 млн даляраў. Вось як выглядае сёння самы дарагі дом Беларусі знутры ФОТА 4
Параўналі цэны на базары на выхадных і ў будні
У баі пад Лісічанскам, імаверна, загінула некалькі беларусаў, два трапілі ў палон
Дудзінскі — пра мудрасць каліноўцаў, жахі вайны і чаму прапаганда на БТ ніколі не стане салаўёўскай
Фота / Відэа
З-пад Лісічанска не вярнуліся шэсць беларусаў-каліноўцаў. Апошнім паведамленнем было: «На нас едзе танк. Адпрацаваў па ім» 30
Маеце вакансію? Румас вярнуўся з Расіі і шукае працу ў Мінску 6
Апытанка
Самае чытанае
Хто ён — палонны каліновец Ян Дзюрбейка? 4
«Я паставіў на кон усё». Апошняе інтэрв'ю з Іванам «Брэстам», які загінуў каля Лісічанска
З-пад Лісічанска не вярнуліся шэсць беларусаў-каліноўцаў. Апошнім паведамленнем было: «На нас едзе танк. Адпрацаваў па ім» 30
Як заснуць у гарачае надвор'е? Пяць парад, якія выратуюць не адну ноч
Эксперт: Украінскія беспілотнікі хутка могуць стаць бескарыснымі, а вось расіяне нарошчваюць сваю перавагу 3
Самае лайканае
Чалы на стрыме з Ціханоўскай падказаў беларусам пытанне, роўнае па значнасці ўкраінскаму «Чый Крым?» 46
На Данбасе адбылося першае ў свеце паспяховае баявое прымяненне снарадаў SMArt
Спявачка Маргарыта Ляўчук паехала ў тур па Амерыцы 5
Дзмітрый Яраш заклікаў Украіну дапамагчы беларусам стварыць сваё войска і вызваліць Беларусь 9
Украінцы паказалі HIMARS у баі. Яны працуюць дзень і ноч ВІДЭА 3
Гарачыя тэмы
«Я паставіў на кон усё». Апошняе інтэрв'ю з Іванам «Брэстам», які загінуў каля Лісічанска
Як заснуць у гарачае надвор'е? Пяць парад, якія выратуюць не адну ноч
Эксперт: Украінскія беспілотнікі хутка могуць стаць бескарыснымі, а вось расіяне нарошчваюць сваю перавагу 3
У Егіпце акулы нападаюць на турыстаў. Эксперт называе верагодныя прычыны 1
У топ-15 беларускіх ютуб-каналаў аказаўся блог берасцейкі. Ні за што не здагадаецеся, пра што ён 1
«Казалі, каб я вяртаўся дадому». Былога басіста The Toobes збілі ў Варшаве 17
На пляжы ў Сочы збілі самбіста з Мінска 14
Выкідаеце «хвосцікі» ад вішань і чарэшань? Вы больш не будзеце так рабіць
Сталі вядомыя падрабязнасці інцыдэнту з жывым лебедзем у багажніку аўто. Жывадзёру пагражае арышт 6
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Вайна Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх