Цімур Кулібаеў. Фота ria.ru

Цімур Кулібаеў. Фота ria.ru

Зяць былога прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева Цімур Кулібаеў пакінуў пасаду кіраўніка Нацыянальнай палаты прадпрымальнікаў «Атамекен», паведамляе РБК.

«З сённяшняга дня я вырашыў скласці з сябе паўнамоцтвы абранага старшыні прэзідыума Нацыянальнай палаты прадпрымальнікаў «Атамекен»», — паведаміў Кулібаеў.

У звароце ён таксама падвёў вынікі сваёй васьмігадовай працы на пасадзе, у прыватнасці, заявіўшы, што за гэты час быў наладжаны «канструктыўны дыялог бізнэсу і ўлады», а таксама паслядоўна сфармаваны «спрыяльны бізнэс-клімат».

Кулібаеў жанаты з сярэдняй дачкой экс-кіраўніка дзяржавы Дзінарай. Раней сваіх пастоў пазбавіліся два іншыя зяці Назарбаева — старшыня праўлення АТ «КазТрансОйл» Дзімаш Дасанаў, жанаты з малодшай дачкой экс-прэзідэнта, Аліяй, і старшыня праўлення АТ «Нацыянальная кампанія QazaqGaz» Кайрат Шарыпбаеў, якога называюць мужам старэйшай дачкі, Дарыгі.

Сышоў ў адстаўку таксама і пляменнік Назарбаева Самат Абіш. Ён быў першым намеснікам кіраўніка Камітэта нацыянальнай бяспекі.

Сам першы прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў з канца снежня не з'яўляецца на публіцы. А 11 студзеня прэзідэнт Касым-Жамарт Такаеў, каментуючы сітуацыю пасля пратэстаў у краіне, якія прайшлі ў краіне пад лозунгам «Назарбаеў, сыходзіць», заявіў, што дзякуючы яго папярэдніку, у краіне «з'явілася група вельмі прыбытковых кампаній і праслойка багатых людзей нават па міжнародных мерках». Ён дадаў, што для іх прыйшоў час «аддаць належнае» народу Казахстана і дапамагаць яму. Такаеў прапанаваў стварыць фонд «Народа Казахстана», куды кампаніі, якія ўвайшлі ў пэўны пералік, здзяйснялі б рэгулярныя адлічэнні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0