16 студзеня ў клубе Crazy Horse падчас вечарынкі хтосьці распыліў пярцовы балончык у натоўпе маладых людзей, пасля чаго збег з месца здарэння.

Аднак хлопца хутка затрымалі. Ім аказаўся 17-гадовы школьнік.

Паведамляецца, што пацярпелі чатыры непаўналетнія дзяўчыны. Яны знаходзяцца ў бальніцы.

Заведзеная крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 339 (асабліва злоснае хуліганства) КК. Падчас допыту хлопец так і не змог растлумачыць прычыну свайго ўчынку. Яму можа пагражаць ад трох да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

Відавочцы: У клубе «Crazy Horse» падчас тусоўкі на сотні чалавек распылілі пярцовы балончык. Ёсць пацярпелыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0