Як паведамляе Памежны камітэт, супрацоўнік пагранкантролю заўважыў, што 24-гадовы армянін паказаў яму чужы пашпарт. Замежніка затрымалі да высвятлення асобы.

Пазней памежнікі высветлілі, што ў Арменіі жыхара Ерэвана абвінавачваюць у забойстве, замаху на забойства і незаконным набыцці і захоўванні агнястрэльнай зброі. У верасні 2021 года ён падчас спрэчкі ў рэстаране зрабіў 15 стрэлаў у свайго апанента і сяброў.

Памежны камітэт дадае, што цяпер вырашаецца пытанне аб распачынанні крымінальнай справы за выкарыстанне падробленага дакумента (артыкул 380 КК) і наконт экстрадыцыі абвінавачанага.

У аэрапорце Мінска затрымалі экс-кіраўніка адміністрацыі Стаўрапаля

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0